1995
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1995 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
- 1 студзеня: Да ЕС далучыліся Аўстрыя, Фінляндыя і Швецыя.
- 20 сакавіка: У такійскім метро была праведзена газавая атака з выкарыстаннем зарына. Ініцыятары — рэлігійная секта Аум Сінрыкё.
- 26 сакавіка: Увайшла ў сілу Шэнгенская дамова, падпісаная 14 чэрвеня 1985 года пяццю еўрапейскімі дзяржавамі (Бельгіяй, Нідэрландамі, Люксембургам, Францыяй, Германіяй).
- 12 красавіка: Збіццё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савета Беларусі.
- 14 мая: Рэферэндум па пытаннях надання рускай мовы роўнага статусу з беларускай і ўстанаўлення новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.
- 14 чэрвеня: Тэрарыстычны атрад Шаміля Басаева захапіў у закладнікі каля 1600 чалавек у бальніцы горада Будзёнаўска.
- 11 ліпеня: Выйшаў першы нумар газеты «Народная воля».
- 2 верасня: Зала славутасцяў рок-н-ролу адкрылася ў Кліўлендзе, Агайа.
- 12 верасня: Збіццё паветранага шара D-Caribbean над Беларуссю ў Бярозаўскім раёне.
- 26 верасня: Украіна прынятая ў Савет Еўропы.
- 15 кастрычніка: Садам Хусейн адтрымоўвае 99,96 % галасоў на прэзіденскіх выбарах у Іраку.
- 14 снежня: Лідарамі Югаславіі (С. Мілошавіч), Харватыі (Ф. Туджман) і баснійскіх мусульман (А. Ізетбегавіч) падпісаны Дэйтанскі дагавор.
Нарадзіліся
- 13 сакавіка: Мікаэла Шыфрын, амерыканская гарналыжніца.
- 15 мая: Ксенія Сітнік, беларуская спявачка, тэлевядучая, журналіст.
- 20 лістапада: Кацярына Рэзнік, украінская спартсменка.
Памерлі
- 25 красавіка: Джынджэр Роджэрс, амерыканская актрыса
- 29 чэрвеня: Лана Цёрнер, амерыканская актрыса
- 4 лістапада: Жыль Дэлёз, французскі філосаф-постмадэрніст
- 22 снежня: Джэймс Мід, англійскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1977)