Перайсці да зместу

A Hard Day's Night

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
A Hard Day’s Night
студыйны альбом The Beatles
Дата выпуску 10 ліпеня 1964
Запісаны 29 студзеня — 2 чэрвеня 1964, Abbey Road і Pathe Marconi Studios
Жанр
Працягласць 30:07
Прадзюсар Джордж Марцін
Краіна  Вялікабрытанія
Мова песень англійская
Лэйбл Parlophone
Прафесійныя рэцэнзіі

A Hard Day’s Night (з англ. — «Вечар цяжкага дня») — трэці студыйны альбом брытанскага рок-гурта The Beatles. Большасць песень альбома была напісана адмыслова для аднайменнага фільма, у якім удзельнікі гурта сыгралі саміх сябе. Сувязь з фільмам адлюстравана на вокладцы альбома, дзе твары музыкантаў паказаны ў выглядзе кадраў кінастужкі. Альбом A Hard Day’s Night стаў першым альбомам The Beatles, на якім не было прадстўлена ніводнай запазычанай песні — усе песні былі напісаны Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні. Альбом дасягнуў першага месца ў брытанскім нацыянальным хіт-парадзе і трымаўся на вяршыні амаль паўгода.

Дзве песні з альбома — «A Hard Day’s Night» і «Can’t Buy Me Love» — былі выпушчаны ў Вялікабрытаніі ў фармаце сінглаў і таксама дасягнулі першага месца ў хіт-парадзе сінглаў.

Назва фільма, альбома і загалоўнай песні паходзіць з абмоўкі Рынга Стара. Аднойчы, на выхадзе са студыі пасля доўгай працы, ён заўважыў, што быў даволі цяжкі дзень, вымавіўшы гэта як «It’s been a hard day…», але, убачыўшы ў гэты момант, што на дварэ даўно ўжо цёмна, скончыў фразу: «…’s night!» — што ў сукупнасці па-англійску атрымалася крыху коснаязыка і спачатку рассмяшыла музыкантаў. У Рынга часта здараліся падобныя незвычайныя абмоўкі, якія Джон Ленан заўсёды запісваў; у прыватнасці, дадзеную ён выкарыстаў у сваёй кнізе In His Own Write. Аднойчы рэжысёр Дзік Лестэр прапанаваў выкарыстаць гэтую абмоўку ў якасці назвы фільма, і наступнай раніцай Джон Ленан прыйшоў у студыю з чарнавым варыянтам песні, якая пачыналася з «It’s been a hard day’s night…»[3]. Песня была хутка дапрацавана Ленанам і Мак-Картні і стала загалоўнай для фільма і альбома.

Спіс кампазіцый

[правіць | правіць зыходнік]

Словы і музыка ўсіх песень напісаны Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні

Бок 1
НазваВакал Працягласць
1. «A Hard Day’s Night» Ленан і Мак-Картні 2:33
2. «I Should Have Known Better» Ленан 2:39
3. «If I Fell» Ленан і Мак-Картні 2:18
4. «I’m Happy Just to Dance with You» Харысан 2:00
5. «And I Love Her» Мак-Картні 2:29
6. «Tell Me Why» Ленан 2:09
7. «Can’t Buy Me Love» Мак-Картні 2:15
Бок 2
НазваВакал Працягласць
1. «Any Time at All» Ленан 2:11
2. «I’ll Cry Instead» Ленан 1:43
3. «Things We Said Today» Мак-Картні 2:35
4. «When I Get Home» Ленан 2:17
5. «You Can’t Do That» Ленан 2:33
6. «I’ll Be Back» Ленан 2:24

Амерыканская версія

[правіць | правіць зыходнік]
A Hard Day’s Night
студыйны альбом The Beatles і Джордж Марцін
Дата выпуску 26 чэрвеня 1964
Запісаны 29 студзеня, 25—27 лютага, 1 сакавіка, 1—4 чэрвеня 1964, EMI Studios (Abbey Road), Лондан і Pathé Marconi Studios, Парыж
Жанр рок-н-рол, поп-музыка
Працягласць 29:29
Прадзюсар Джордж Марцін
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Лэйбл United Artists

Амерыканская версія альбома была выпушчана 26 чэрвеня 1964 года лэйблам United Artists Records у мона- (UAL-3366) і стэрэа- (UAS-6366) варыянтах. Альбом уключаў у сябе сем песень з саўндтрэка фільма: «A Hard Day’s Night», «Tell Me Why», «I’m Happy Just to Dance With You», «I Should Have Known Better», «If I Fell», «And I Love Her» і «Can’t Buy Me Love». Таксама была дададзена песня «I’ll Cry Instead», якая хаця першапачаткова і прысутнічала ў саўндтрэку фільма, але была выразана адтуль у апошнюю хвіліну. У амерыканскую версію альбома былі таксама ўключаны чатыры інструментальныя версіі песень Ленана і Мак-Картні, запісаныя аркестрам пад кіраўніцтвам Джорджа Марціна: «I Should Have Known Better», «And I Love Her», «Ringo’s Theme (This Boy)» і «A Hard Day’s Night». Як і ў альбомах, выдадзеных Vee-Jay і Capitol ў 1964 годзе, ёсць некаторыя адрозненні ў налепках на дыск («пятаках») у альбома, выпушчанага United Artists: на частцы накладу няверна напісаны назвы дзвюх песень — «Tell Me Why» напісана як «Tell Me Who», а «I’ll Cry Instead» як «I Cry Instead».

Альбом заняў 1-ю пазіцыю ў чарце Billboard 200 album chart і займаў яе 14 тыдняў − больш за любы альбом гэтага года[4].

Спіс кампазіцый

[правіць | правіць зыходнік]

Словы і музыка ўсіх песень напісаны Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні

Бок 1
НазваВакал Працягласць
1. «A Hard Day’s Night» Ленан і Мак-Картні 2:33
2. «Tell Me Why» Ленан 2:10
3. «I’ll Cry Instead» Ленан 2:06
4. «I Should Have Known Better» інструментальная, аркестр Джорджа Марціна 2:10
5. «I’m Happy Just to Dance with You» Харысан 2:00
6. «And I Love Her» інструментальная, аркестр Джорджа Марціна 3:46
Бок 2
НазваВакал Працягласць
1. «I Should Have Known Better» Ленан 2:39
2. «If I Fell» Ленан і Мак-Картні 2:18
3. «And I Love Her» Мак-Картні 2:29
4. «Ringo’s Theme (This Boy)» інструментальная, аркестр Джорджа Марціна 3:10
5. «Can’t Buy Me Love» Мак-Картні 2:15
6. «A Hard Day’s Night» інструментальная, аркестр Джорджа Марціна 2:06

Савецкая версія

[правіць | правіць зыходнік]
Вечер трудного дня
студыйны альбом «Битлз»
Дата выпуску 1986
Запісаны 29 студзеня — 2 чэрвеня 1964, Abbey Road і Pathe Marconi Studios
Жанр рок-н-рол, біт
Працягласць 28:50
Прадзюсар Джордж Марцін
Краіна  СССР
Мова песень англійская
Лэйбл EMIМелодия

У 1986 годзе кружэлка была выпушчана ў Савецкім Саюзе фірмай «Мелодия» пад назвай «Вечер трудного дня». У гэтай версіі альбома адсутнічала песня «When I Get Home», бо правы на перавыданне поўнага альбома каштавалі даражэй. Версія «I Should Have Known Better» у стэрэа і мона крыху адрозніваюцца. У ЗША (United Artists/Capitol) стэрэаверсія гэтай песні была змікшыравана з мона. У СССР гэтая песня выходзіла на міньёне ў мона (1 бок) «Любовь нельзя купить», «Серебряный молоток»; (бок 2) «Мадонна», «Я должен знать лучше». Песня «Я должен знать лучше» была выпушчана там з брытанскага стэрэаварыянта. Назвы гурта не было ўказана. Пад назвай песень былі ўказаны аўтары (Дж. Ленан і П. Мак-Картні).

Спіс кампазіцый

[правіць | правіць зыходнік]
Бок 1
Назва Працягласць
1. «Вечер трудного дня» 2:33
2. «Мне стоило знать» 2:48
3. «Если я полюблю» 2:23
4. «Как счастлив я танцевать с тобой» 2:00
5. «Я люблю её» 2:29
6. «Скажи мне, почему» 2:05
7. «Любовь не купишь» 2:15
Бок 2
Назва Працягласць
1. «Когда угодно» 2:18
2. «Я буду рыдать» 1:49
3. «Слова, что сказаны сегодня» 2:39
4. «Не смей!» 2:40
5. «Я вернусь» 2:25

Удзельнікі запісу

[правіць | правіць зыходнік]

Запрошаны музыкант

  1. World – Volume 2 – Page 61, 1973. "[on Help! and A Hard Day's Night], the soundtrack – gone – rock album is a marketing ideal that is passed off on the buying public with objectionable regularity and has already begun to backfire."
  2. Spignesi, Stephen J.; Lewis, Michael (2004). Here, There, and Everywhere: The 100 Best Beatles Songs. New York: Black Dog. ISBN 978-1-57912-369-7. "...after the unabashed more-or-less traditional pop rock of A Hard Day's Night and Help!..."
  3. The Beatles Anthology (англ.). — Chronicle Books, 2000. — С. 129—130. — 368 с. — ISBN 0811826848. Архівавана 7 жніўня 2020 года.
  4. Whitburn 2001, p. 1178.
  5. а б Lewisohn 1988.
  • Lewisohn, Mark. The Beatles Recording Sessions (англ.). — N. Y.: Harmony Books, 1988. — ISBN 0-517-57066-1.
  • Whitburn, Joel. Top Pop Albums 1955–2001 (англ.). — Menomonee Falls, WI: Record Research, 2001.