Abacarus (ад лац.: abacus «падліковая або ігральная дошка, панэль» і новалац.acarus «клешч» < стар.-грэч.: ἄκαρι) — род мікраскапічных чатырохногіхкляшчоў з сямейства Eriophyidae (Trombidiformes). Каля 40 відаў, з якіх 20 асацыяваныя з метлюжковымі раслінамі (Poaceae). Уключае шкоднікаў Saccharum officinarum — (від Abacarus sacchari) і іншых культурных і дзікарослых відаў раслін, пераносчыкаў некаторых вірусаў мазаікі лугавых і пашавых траў. Да роду адносіцца драбнюткі прадстаўнік класа павукападобных: від Abacarus hystrix, адзін з самых дробных відаў тыпу членістаногія ў цэлым — іх даўжыня ад 0,125 да 0,250 мм.
↑Ozman-Sullivan, S.K., Amrine, J.W. & Walter, D.E. 2006. A new species of eriophyoid mite (Acari: Eriophyidae) on sugarcane in Australia. — International Journal of Acarology 32: 387–395.
↑Skoracka Anna. (2001). A new species of eriophyoid mite from Festuca altissima All. (Poaceae) in Poland (Acari: Eriophyoidea). — Genus. Vol. 12 (3): 385-394. Wroclaw, 30.IX.2001.