Ad extirpanda

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ад экстырпанда (лац.: Ad extirpanda; абвешчана 15 мая 1252 г., адменена ў 1816 г.) — папская була, якая дазволіла каталіцкай інквізіцыі катаваць падазраваных у ерасі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па патрабаванні інквізіцыі, Папа Рымскі Інакенцій IV абвясціў булу «Ad extirpanda» (літар. «для выкаранення»). Катаванні афіцыйна забараніў Папа Пій VII у 1816 годзе. Знакамітая була таксама ўстанавіла максімальны тэрмін, адведзены на выкананне прысуду — пяць дзён. У Іспаніі прысуды выконваліся неадкладна, прычым адбывалася гэта звычайна па святах, каб народ мог палюбавацца гледзішчам[1].

Катаванні, якія раней ужываліся як самая крайняя мера, пасля ўказу сталі выкарыстоўвацца рэгулярна і ўжываліся таксама да «сведак». Цікава, што, нават калі сам абвінавачваны адразу прызнаваў сваю віну, ён усё адно павінен быў паўтарыць сваё прызнанне пад катаваннем, паколькі лічылася, што ён прызнаўся, спалохаўшыся катаванняў, а значыць яго сведчанні могуць быць «ненадзейныя», а віна — няпоўнай[2].

24 кастрычніка 1307 года па ўказе французскага караля Філіпа IV прайшлі катаванні рыцараў-тампліераў, якія прызналіся ў педэрастыі. 25 кастрычніка і самага вялікага магістра ордэна прымусілі паўтарыць свае сведчанні перад сходам прафесараў Парыжскага ўніверсітэта[3].

Зноскі