Air Serbia
| Air Serbia | ||||
|
||||
| Дата заснавання | 1927 | |||
|---|---|---|---|---|
| Порт прыпіскі | Аэрапорт Ніколы Тэслы | |||
| Бонусная праграма | Etihad Guest | |||
| Памер флота | 20 (+7 замоўлена) | |||
| Кірункі | 79 | |||
| Штаб-кватэра |
|
|||
| Кіраўніцтва | Данэ Кондзіч (генеральны дырэктар) | |||
| Сайт: http://www.airserbia.com/ | ||||


Air Serbia (на сербскай кірыліцы Ер Србиjа) — дзяржаўная авіякампанія Сербіі, размешчаная ў Бялградзе. Да распаду Югаславіі называлася Jугословенски Аеротранспорт (JAT) і мела міжнародную назву Yugoslav Airlines. 26 кастрычніка 2013 года Jat Airways была пераназвана ў Air Serbia.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Авіякампанія была заснавана ў 1927 годзе пад назвай Аеропут, а ў 1947 яе пераназвалі ў Jугословенски Аеротранспорт. У 1980-х гады была адной з найбуйнейшых авіякампаній Еўропы. Аднак сітуацыя драматычна пагоршылася, калі ў пачатку 1990-х ААН увяла санкцыі, якія азначалі для кампаніі спыненне міжнародных рэйсаў. Падчас натаўскіх бамбардзіровак Югаславіі 9 авіялайнераў кампаніі былі эвакуіраваны ў Румынію[1]. Сёння JAT ізноў здзяйсняе рэйсы ў гарады Еўропы і падтрымлівае партнёрства з некаторымі авіякампаніямі, у тым ліку Люфтганзай.
У 2006 годзе сербскія СМІ паведамлялі пра запланаванае супрацоўніцтва кампаніі з Air India. Яго мэтай называлася заснаванне новай кампаніі. Да таго ж, паведамлялася пра планы Air India выкарыстоўваць Бялградскі аэрапорт імя Ніколы Тэслы як транспартны вузел для палётаў у Паўночную Амерыку. У жніўні 2007 года стала вядома пра прыватызацыю, пасля таго як годам раней кампанія ўпершыню зноў стала прыбытковай. Цікавасць да ўдзелу ў кампаніі праявілі Air India, Аэрафлот, Air Berlin, Air One і Icelandair.
JAT Airways з’яўляецца галоўнай авіякампаніяй Сербіі. Акрамя яе, існуюць таксама авіякампаніі Aviogenex і Master Airways.
1 жніўня 2013 года JAT Airways і Etihad Airways падпісалі пагадненне аб стратэгічным партнёрстве. Паводле гэтага пагаднення 49 % акцый JAT Airways пераходзяць да Etihad, пры гэтым Сербскі ўрад захоўвае 51 % акцый JAT Airways. Паводле гэтага жа пагаднення JAT з кастрычніка 2013 года павінна пачаць дзейнасць пад брэндам Air Serbia сербск.: Ер Србиjа. 26 кастрычніка 2013 года брэнд JAT канчаткова перастаў існаваць і авіякампанія стала выконваць дзейнасць па брэндам Air Serbia.
Міжнародныя рэйсы
[правіць | правіць зыходнік]JAT Airways здзяйсняе палёты з Бялграда ў Франкфурт-на-Майне, Маскву, Мюнхен, Берлін, Лондан, Парыж, Вену, Цюрых і іншыя еўрапейскія гарады. Максімальная адлегласць рэйсаў, якія здзяйсняюцца кампаніяй, на студзень 2010 — 4074 км. (Абу-Дабі), мінімальная — 278 км. (Сараева).[2]
Азія
[правіць | правіць зыходнік]| Аэрапорт | Краіна | Адлегласць, км. | Самалёт | Заўвагі |
|---|---|---|---|---|
| Абу-Дабі | 4074 | Boeing 737—300 | да 4 лютага 2010 | |
| Дубай | Boeing 737—300 і Boeing 737—700 | з 9 лютага 2010 | ||
| Ларнака | 1780 | Boeing 737—300 | ||
| Стамбул | 926 | Boeing 737—300 і Boeing 737—400 | ||
| Тэль-Авіў | 2090 | Boeing 737—300 |
Афрыка
[правіць | правіць зыходнік]| Аэрапорт | Краіна | Адлегласць, км. | Самалёт | Заўвагі |
|---|---|---|---|---|
| Манасцір | 1400 | Boeing 737—300 | ||
| Трыпалі | 1820 | Boeing 737—300 | ||
| Туніс | Boeing 737—300 | сезонны |
Еўропа
[правіць | правіць зыходнік]| Аэрапорт | Краіна | Адлегласць, км. |
|---|---|---|
| Амстэрдам | 1581 | |
| Афіны | 1044 | |
| Берлін | 1126 | |
| Брусель | 1513 | |
| Валета | 1466 | |
| Варшава | 967 | |
| Вена | 597 | |
| Гамбург | 1380 | |
| Гановер | 1320 | |
| Гётэбарг | 1710 | |
| Дзюсельдорф | 1348 | |
| Капенгаген | 1462 | |
| Лондан | 1840 | |
| Любляна | 510 | |
| Мілан | 1020 | |
| Масква | 1950 | |
| Мюнхен | 900 | |
| Парыж | 1542 | |
| Падгорыца | 360 | |
| Прага | 858 | |
| Рым | 833 | |
| Салонікі | 658 | |
| Сараева | 278 | |
| Скоп'е | 468 | |
| Стакгольм | 1823 | |
| Тыват | 400 | |
| Трыест | 641 | |
| Франкфурт-на-Майне | 1175 | |
| Цюрых | 1028 | |
| Штутгарт | 1094 |
Былыя рэйсы
[правіць | правіць зыходнік]У табліцы прыведзены спіс былых маршрутаў, калі-небудзь здзейсненых самалётамі кампаніі Jat:
Самалёты ў эксплуатацыі
[правіць | правіць зыходнік]На снежань 2016 года, авіяпарк Air Serbia складаецца з[3]:
Катастрофы
[правіць | правіць зыходнік]
У гісторыі пасажырскіх перавозак авіякампаніі Jat Airways былі дзве катастрофы, у якіх загінулі 68 чалавек з 69 іх пасажыраў і членаў экіпажа:
- 26 студзеня 1972 — падчас палёту па маршруце JU364 Стакгольм-Капенгаген-Заграб-Бялград адбыўся выбух на борце і наступнае крушэнне самалёта McDonnell Douglas DC-9. Самалёт знаходзіўся на вышыні 10000 метраў на ўчастку Капенгаген-Заграб. Яго абломкі зваліліся ў раёне вёскі Ческа Каменіцы (Чэхаславакія, цяпер Усцецкі край, Чэхія). Загінулі ўсе 23 пасажыры, і чатыры з пяці членаў экіпажа. Выжыла толькі сцюардэса Весна Вулавіч.[4]
- 11 верасня 1973 — самалёт маршруту Цітаград-Скоп’е ўрэзаўся ў гару Маганік каля Цітаграда (цяпер — Падгорыца, Чарнагорыя). Загінулі ўсе пасажыры і члены экіпажа, усяго 41 чалавек.
Зноскі
- ↑ Як была выратавана грамадзянская авіяцыя Югаславіі
- ↑ тут і далей у табліцах звесткі па адлегласці з часопіса Jat Airwais New Review
- ↑ Клаус Браўн. Наш самалётны парк — Air Serbia.
- ↑ Accident Database: Accident Synopsis 01261972 Архівавана 2 мая 2013.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Air Serbia на Вікісховішчы |