Airbnb
Airbnb | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | Публічная кампанія |
Лістынг на біржы | NASDAQ[1] |
Заснаванне | 2008[2] |
Заснавальнікі | Brian Chesky[d], Joe Gebbia[d] і Nathan Blecharczyk[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | турыстычная індустрыя |
Абарот |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Капіталізацыя |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Сайт | airbnb.com (англ.) |
Airbnb, Inc. — амерыканская кампанія, якая валодае аднайменным інтэрнет-сэрвісам для кароткатэрміновага найму жылля ў розных краінах. Сэрвіс дзейнічае як брокер і атрымоўвае камісію з кожнага браніравання. Airbnb была заснавана ў 2008 годзе Браянам Чэскі, Натанам Блехарчыкам і Джо Гебія. Гэта самая вядомая кампанія для кароткатэрміновага найму жылля. [8][9]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля пераезду ў Сан-Францыска ў кастрычніку 2007 года суседзі і былыя аднакласнікі Браян Чэскі і Джо Гебія прыдумалі паставіць надзіманы матрац у сваёй гасцінай і ператварыць яе ў наёмны пакой.[10] У лютым 2008 года Натан Блехарчык, былы сусед Браяна Чэскі, стаў трэцім сузаснавальнікам новага прадпрыемства, якое яны назвалі «AirBed & Breakfast» (з англ.: надзіманы ложак і сняданак).[10][11] Яны стварылі вэб-сайт, які прапаноўваў кароткатэрміновае жыллё і сняданак для тых, хто не змог забраніраваць гатэль.[10] Сайт Airbedandbreakfast.com быў запушчаны 11 жніўня 2008 г.[12][13] Першыя кліенты з’явіліся летам 2008 года падчас канферэнцыі па прамысловаму дызайну, падчас якой падарожнікам было цяжка знайсці жыллё ў горадзе.[14] У студзені 2009 г. заснавальнікаў запрасілі на трэніровачную сесію ў інкубатар стартапаў Y Combinator, які прадаставіў ім навучанне і фінансаванне ў памеры 20 000 долараў у абмен на 6 % долі ў кампаніі.[10][15] Ужо маючы вэб-сайт, заснавальнікі выкарысталі інвестыцыі, каб паляцець у Нью-Ёрк і прарэкламаваць сайт.[16] У сакавіку 2009 года на сайце было 10 000 карыстальнікаў і 2500 аб’ектаў для найму.[17]
У сакавіку 2009 года назва кампаніі была скарочаная да Airbnb.com, каб не было блытаніны з надзіманымі матрацамі: у той час на сайце ўжо былі прадстаўлены пакоі і цэлыя апартаменты.[10]
У кастрычніку 2013 года паведамлялася, што з моманту заснавання ў жніўні 2008 года праз Airbnb знайшлі жыллё больш за 9 000 000 карыстальнікаў.[18]
У лістападзе 2016 года Airbnb выпусціў функцыю «Вопыты», якая дае магчымасць браніраваць мерапрыемствы падчас адпачынку. [19]
У кастрычніку 2019 года паведамлялася, што два мільёны чалавек браніравалі жыллё праз Airbnb кожную ноч.[20]
Падчас пандэміі COVID-19 колькасць браніраванняў у гарадах значна знізілася, у асобных гарадах нават на 96 %.[21] Аднак колькасць браніраванняў павялічылася ў сельскай мясцовасці.[22] Кампанія паабяцала выплаціць 250 мільёнаў долараў гаспадарам, якія страцілі гасцей з-за пандэміі.[23][24] Кампанія таксама звольніла каля 1900 супрацоўнікаў, або каля 25 % сваёй працоўнай сілы ў Амерыцы, Еўропе і Азіі з-за пандэміі.[25][26] 10 снежня 2020 года кампанія стала публічнай кампаніяй, размясціўшы акцыі на біржы NASDAQ і прыцягнуўшы 3,5 мільярда долараў.[27]
У сакавіку 2022 года Airbnb прыпыніла дзейнасць у Расіі і Беларусі з-за санкцый у выніку ўварвання Расіі ва Украіну.[28][29] У маі 2022 года Airbnb спыніла сваю дзейнасць у Кітаі.[30] Рашэнне было прынята ў першую чаргу з-за палітыкі Кітая адносна пандэміі COVID-19, а таксама складаных і дарагіх законаў, якія патрабавалі ад Airbnb адпраўляць ураду Кітая падрабязную інфармацыю аб кліентах, якую можна выкарыстоўваць для адсочвання людзей.[31][32][33]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.home.saxo/products/stocks/popular/airbnb
- ↑ https://www.airbnb.com/about/about-us
- ↑ Crunchbase — 2007.
- ↑ The Unicorn List — 2016. Праверана 17 ліпеня 2020.
- ↑ а б Airbnb Q4-2022 Shareholder Letter — 2023.
- ↑ а б Airbnb Annual Report 2020 10-K
- ↑ Airbnb Stock Info
- ↑ Cadwalladr, Carole (September 16, 2013). "Airbnb: the travel revolution in our spare rooms". The Observer. Архівавана з арыгінала February 23, 2023. Праверана May 11, 2023 – via The Guardian.
- ↑ Thompson, Ben. Airbnb and the Internet Revolution . Stratechery (1 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы March 6, 2023. Праверана May 11, 2023.
- ↑ а б в г д Aydin, Rebecca. How 3 guys turned renting air mattresses in their apartment into a $31 billion company, Airbnb . Business Insider (20 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы April 8, 2021. Праверана April 20, 2019.
- ↑ New License to Explore: Airbnb's Nathan Blecharczyk '05 . Harvard University (10 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы February 21, 2017. Праверана February 20, 2017.
- ↑ Schonfeld, Erik (August 11, 2008). "AirBed And Breakfast Takes Pad Crashing To A Whole New Level". TechCrunch. Архівавана з арыгінала September 20, 2015. Праверана June 25, 2017.
- ↑ Geron, Tomio (June 10, 2009). "From Crash Pad To Pizza Profitable, Start-Up Eyes Budget Travel Market". The Wall Street Journal. Архівавана з арыгінала March 7, 2021. Праверана April 4, 2021.
- ↑ Drell, Lauren (December 25, 2011). "How Do Co-Founders Meet? 17 Startups Tell All". Mashable. Архівавана з арыгінала January 16, 2021. Праверана April 20, 2019.
- ↑ Austin, Scott (July 25, 2011). "Airbnb: From Y Combinator To $112M Funding In Three Years". The Wall Street Journal. Архівавана з арыгінала May 14, 2021. Праверана April 4, 2021.
- ↑ Peng, Tina (March 24, 2010). "Where to get startup cash now". CNN. Архівавана з арыгінала August 1, 2022. Праверана October 1, 2022.
- ↑ Rao, Leena (March 4, 2009). "Y Combinator's Airbed And Breakfast Casts A Wider Net For Housing Rentals As AirBnB". TechCrunch. Архівавана з арыгінала July 15, 2011. Праверана June 25, 2017.
- ↑ Lawler, Ryan (October 20, 2013). "Airbnb Has Now Served 9M Guests Since Being Founded, Up From 4M At The End Of Last Year". TechCrunch. Архівавана з арыгінала February 21, 2017. Праверана February 20, 2017.
- ↑ Lynley, Matthew (November 17, 2016). "Airbnb is turning itself into an 'experience' machine beyond just booking places to stay". TechCrunch. Архівавана з арыгінала September 24, 2022. Праверана October 1, 2022.
- ↑ Lastoe, Stacey (September 30, 2019). "British couple spends $11,800 on Airbnb rental that doesn't exist". CNN. Архівавана з арыгінала October 9, 2019. Праверана October 12, 2019.
- ↑ Rana, Preetika (March 12, 2020). "Airbnb Bookings Plunge Amid Coronavirus Pandemic". The Wall Street Journal. Архівавана з арыгінала July 17, 2021. Праверана July 17, 2021.
- ↑ Gao, Michelle (August 6, 2020). "Rural Airbnb bookings are surging as vacationers look to escape the coronavirus". CNBC. Архівавана з арыгінала July 17, 2021. Праверана July 17, 2021.
- ↑ Coleman, Justine (March 30, 2020). "Airbnb plans $250M payout for hosts who lost money amid pandemic". The Hill. Архівавана з арыгінала November 25, 2020. Праверана April 6, 2020.
- ↑ A Letter to Hosts . Airbnb (30 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы April 5, 2020. Праверана April 6, 2020.
- ↑ Yurieff, Kaya (May 5, 2020). "Airbnb is laying off 25% of its employees". CNN. Архівавана з арыгінала May 5, 2020. Праверана May 5, 2020.
- ↑ Griffith, Erin (July 17, 2020). "Airbnb Was Like a Family, Until the Layoffs Started". The New York Times. Архівавана з арыгінала July 17, 2021. Праверана July 17, 2021.
- ↑ ALLYN, BOBBY; SCHNEIDER, AVIE (December 10, 2020). "Airbnb Now A $100 Billion Company After Stock Market Debut Sees Stock Price Double". NPR. Архівавана з арыгінала March 4, 2021. Праверана March 7, 2021.
- ↑ Sweney, Mark (March 4, 2022). "Airbnb suspends all operations in Russia and Belarus". The Guardian. Архівавана з арыгінала March 5, 2022. Праверана October 1, 2022.
- ↑ Shead, Sam (March 4, 2022). "Airbnb is suspending all operations in Russia and Belarus". CNBC. Архівавана з арыгінала September 28, 2022. Праверана October 1, 2022.
- ↑ Bosa, Deirdre (May 23, 2022). "Airbnb is closing its domestic business in China, sources say". CNBC. Архівавана з арыгінала October 1, 2022. Праверана October 1, 2022.
- ↑ "Airbnb to quit China as lockdowns restrict tourism". BBC News. May 23, 2022. Архівавана з арыгінала October 1, 2022. Праверана October 1, 2022.
- ↑ Ye, Josh; Goh, Brenda (May 24, 2022). "Airbnb to shut domestic business in China from July 30". Reuters. Архівавана з арыгінала October 1, 2022. Праверана October 1, 2022.
- ↑ Davidson, Helen (May 24, 2022). "Airbnb to close in China amid repeated Covid lockdowns". The Guardian. Архівавана з арыгінала October 1, 2022. Праверана October 1, 2022.