Наземная расліна, 7-25 (30)см вышынёй, з невялікім клубнепадобным патаўшчэннем сцябла. Лісце дасягае паловы кветканоснага сцябла, падоўжана-ланцэтнае, з доўга-завостранай або злёгку прытупленай верхавінай і паступова звужанае ў хвосцік. Ліставая пласцінка 2-4см даўжынёй, 0.4-0.8см шырынёй, хвосцік 2.5-3 (4)см даўжынёй. У астатнім від вельмі падобны на Alisma gramineum. Цвіце ў чэрвені-пачатку ліпеня[1].
Магчыма эндэмік Беларусі. Расце пераважна ў паўднёва-ўсходняй частцы рэспублікі ў пойме ракі Прыпяць. Засяляе берагі старых вадаёмаў, радзей сырыя месцы з пяшчаным аглееным грунтам[1].