Перайсці да зместу

Allium materculae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Allium materculae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Allium materculae Bordz.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  543690
EOL  1084710
GRIN  t:2315
IPNI  528394-1
TPL  kew-295996

Allium materculae — шматгадовая травяністая расліна, від роду Цыбуля (Allium) сямейства Цыбулевыя (Alliaceae).

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

У прыродзе арэал віду ахоплівае Арменію і Іран[3].

Расце на сухіх месцах.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Цыбуліна амаль шарападобная, дыяметрам 1-2 см; вонкавыя абалонкі шэрыя або чарнаватыя, паперападобныя. Сцябло тоўстае, вышынёй 10-30 см, ля аснавання пагружана ў зямлю, карацей або даўжэй лісця.

Лісце ў ліку двух—чатырох, шырынёй 1-2 см, шызае, лінейна-рэмнепадобнае, па краі шурпатае.

Чахол у два разы карацей парасоніка, коратка завостраны. Парасонік пукападобны, шматкветкавы. Кветаножкі ў два—восем разоў даўжэй калякветніка, няроўныя. Лісточкі амаль зорчатага калякветніка бэзавыя, з чырвонай жылкай, лінейныя, вастраватыя, жорсткія, пасля цвіцення тырчаць уверх, даўжынёй 5-9 мм. Ніткі тычынак трохі карацей лісточкаў калякветніка, ля аснавання паміж сабой і з калякветнікам зрослыя, трохкутна-шылападобныя.

Каробачка амаль у два разы карацей калякветніка.

Від уваходзіць у род Цыбуля (Allium) сямейства Цыбулевыя (Alliaceae) парадку Спаржакветныя (Asparagales).

Таксанамічная схема
  яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя   яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[4]   яшчэ некалькі соцень відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Цыбуля рэпчатая, Цыбуля скарада, Цыбуля мядзведжая
           
  парадак Спаржакветныя     падсямейства Allioideae     род Цыбуля    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў)     трыба Allieae    
Allium materculae
             
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмаю класіфікацыі APG III)[5]   яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[4]   яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum  
       

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Паводле сайта Germplasm Resources Information Network
  4. а б Семейство Amaryllidaceae J. St.-Hil., nom. cons. Архівавана 21 лютага 2013. // Germplasm Resources Information Network (GRIN) — 3 чэрвеня 2003 (апошнія змены). (англ.) (Праверана 8 студзеня 2013)
  5. Angiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондон: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2017. (англ.) (Праверана 28 студзеня 2013)