З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Allium subhirsutum Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Трыба : Цыбулевыя (Allieae )
Міжнародная навуковая назва
Allium subhirsutum
Allium subhirsutum — від травяністых раслін сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae ), распаўсюджаны ў Міжземнамор’і і паўднёва-ўсходняй трапічнай Афрыцы .
Цыбуліна паўшарападобная, дыяметрам да 1.5 см; вонкавыя абалонкі перапонкавыя, шараватыя. Сцябло 7-30 см, круглае ў сячэнні. Лісткоў 2-3, лінейныя, 2-10 мм шырынёй, з доўгімі вейкамі на краі, а часам таксама зверху і ўнізе. Парасонік 2-7 см дыяметрам, няшчыльны. Лісточкі калякветніка белыя, эліптычныя або даўгаватыя, 7-9 мм, ад тупых да вострых. Пылавікі звычайна бурыя. Каробачка 3 мм. 2n = 14[ 1] .
яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя , Асфадэлавыя , Архідныя , Спаржавыя
яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae , Tulbaghieae [ 2]
яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун , Цыбуля-парэй , Часнок , Цыбуля скарада , Цыбуля рэпчатая
парадак Спаржакветныя
падсямейства Allioideae
род Цыбуля
аддзел Кветкавыя , ці Пакрытанасенныя
сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў)
трыба Allieae
Allium subhirsutum
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III )[ 3]
яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae [ 2]
яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum
Распаўсюджаны ў Паўднёвай Еўропе ад Іспаніі да Грэцыі , Заходняй Азіі (Турцыя , Кіпр , Ліван , Сірыя , Ізраіль ), Паўночнай Афрыцы , Паўночна-Усходняй трапічнай Афрыцы; неабходныя далейшыя даследаванні для збору інфармацыі аб дакладным распаўсюджанні гэтага віду па ўсім яго арэале[ 4] [ 5] [ 6] [ 7] .
Расце ў скалістых або пясчаных месцах[ 7] .
Пагрозай, верагодна, з’яўляецца прыбярэжнае развіццё[ 7] .
Зноскі