AlloCiné

З пляцоўкі Вікіпедыя
AlloCiné
Allociné Logo (2019).svg
URL allocine.com
Камерцыйны Так
Тып сайта База даных
Рэгістрацыя Неабавязковая
Мова(-ы) французская
Уладальнік Жан Давід Блан[en]
Патрык Хольцман[1]
Аўтар Жан Давід Блан[d]
Пачатак працы 1993
Бягучы статус актыўны
Рэйтынг Alexa 876[2]

«AlloCiné»анлайн-база даных і вэб-сайт пра французскі[fr] кінематограф, які звяртае асаблівую ўвагу на прасоўванне новага кіно на DVD, Blu-Ray і VOD-носьбітах. Вэб-сайт лічыцца «французскім эквівалентам» IMDb[3] і належыць кампаніі «Webedia»[fr] (даччыная кампанія «FIMALAC»[en]).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сайт Allociné створаны ў 1993 годзе кампаніяй «Production du Téléphone» (заснавальнікі: Жан-Дэвід Блан і Патрык Хольцман) як тэлефонны сэрвіс, а пасля стаў інтэрнэт-парталам, які прапануе хуткі доступ да інфармацыйнай базы даных аб усіх фільмах, якія былі распаўсюджаны ў Францыі.

У 2000 годзе кампанія была набытая «Canal+», а ў 2002 годзе «AlloCiné» была набыта французскай медыя-карпарацыяй «Vivendi Universal».

З 2005 года «AlloCiné» стаў прадастаўляць інфармацыю аб тэлесерыялах.[крыніца?]

У 2007 годзе «AlloCiné» набыў амерыканскі інвестыцыйны фонд «Tiger Global»[4]. 5 верасня 2011 года пачаў сваю трансляцыю тэлеканал «Allociné TV», які 15 красавіка 2012 года спыніў сваю дзейнасць[5]. У ліпені 2013 года 98% акцый «Allociné», за 66,9 мільёнаў еўра, былі выкупленыя інвестыцыйным фондам «Fimalac».

Allociné TV быў запушчаны 5 верасня 2011 года і спыніў працу 15 красавіка 2012 года.

«Allociné» ў свеце[правіць | правіць зыходнік]

Allociné прысутнічае ў наступных краінах:

Краіна Вэб-сайт Мова вэб-сайта Адкрыты
Сцяг Францыі Францыя www.Allocine.fr французская 5 верасня 2011
Сцяг Германіі Германія www.FilmStarts.de нямецкая
Сцяг Бразіліі Бразілія www.AdoroCinema.com партугальская
Сцяг Турцыі Турцыя www.Beyazperde.com турэцкая
Сцяг Іспаніі Іспанія www.SensaCine.com іспанская
Сцяг Мексікі Мексіка www.SensaCine.com.mx(недаступная спасылка) іспанская
Сцяг Канады Канада www.SensaCine.fr французская
Сцяг Калумбіі Калумбія www.SensaCine.com.co іспанская
Сцяг Чылі Чылі www.SensaCine.com.cl іспанская
Сцяг Аргенціны Аргенціна www.SensaCine.com.ar іспанская

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Patrick Frater. Founders quit as AlloCine expands online ticketing. Screen Daily (16 лютага 2001). Праверана 22 кастрычніка 2020. (англ.) 
  2. Alexa Internet — 1996. Праверана 29 лістапада 2017.
  3. Rudelle, J.B. (2016). They Told Me It Was Impossible: The Manifesto of the Founder of Criteo. Morrisville, North Carolina: Lulu Press. p. 28. ISBN 978-1-4834-5777-2. 
  4. Tiger Global mène Allociné à l'international. Les Echos (1 чэрвеня 2007). Праверана 22 кастрычніка 2020. (фр.) 
  5. AlloCine. AlloCiné TV, c'est fini !. AlloCiné. Праверана 22 кастрычніка 2020. (фр.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]