Alternosfera

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Alternosfera — музычны гурт з Кішынёва, які грае альтэрнатыўны рок. Заснаваны ў 1998 годзе, калі адбылася іх першая сумесная рэпетыцыя.

Музычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

23 лістапада 1999 гурт «Alternosfera» ўпершыню выступіў на сцэне перад гледачамі, а праз два гады ўдзельнікі пасля пошукаў уласнага стылю і гучання запісалі дэма-версію ў Кішынёве, а праз год — у Бухарэсце.

У маі 2005 года свет убачыў іх дэбютны альбом пад назвай «Горад 511». Назваць так альбом натхніла першае месца для рэпетыцый — гараж пад нумарам 511. У тым жа годзе рок-гурт запрашаюць на фестываль Tuborg, які праходзіў у Бухарэсце. Акрамя гэтага, музыкі актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх магчымых рок-фэстах у роднай Малдове.

Праз два гады, у красавіку 2007 «Alternosfera» выпускае новую кружэлку пад назвай «Visători cu plumb în ochi sau ultima scrisoare pentru femeia nordică» («Летуценнікі са свінцом у вачах ці Апошні ліст для Паўночнай жанчыны»).

У песнях гурта асноўнай тэмай з’яўляецца любоў, але таксама ў некаторых песнях падымаюць і сацыяльныя і палітычныя пытанні.

У 2008 годзе гурт прапануе ўвазе прыхільнікаў свой трэці альбом «Flori din Groapa Marianelor EP» («Кветкі Марыянскай западзіны»), у кастрычніку 2012 года — пласцінку «Virgula» («Кома»), а 17 кастрычніка 2015, пасля працяглага перапынку на другім павільёне студыі «Малдова-фільм» адбылася прэзентацыя новага зборніка песень «Haosoleum» з чатырнаццаццю новымі кампазіцыямі.

Група «Alternosfera» меламаны параўноўваюць па гучанні з такой рок-легендай, як «Nirvana». На сёння, акрамя роднай Малдовы музыкаў часта можна сустрэць на тэрыторыі Румыніі, Расійскай Федэрацыі і ў Нідэрландах.

Склад гурта[правіць | правіць зыходнік]

Склад групы пастаянна мяняўся і на сённяшні дзень сярод удзельнікаў можна ўбачыць:

  • Марчел Бостан — вакал, клавішныя, гітара;
  • Марын Нікора — гітара, клавішныя;
  • Сяргей Аладзін — гітара, клавішныя;
  • Нік Русу — ударныя,
  • Думітру Косцін — бас.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]