Amazon Kindle

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Amazon Kindle — серыя прылад для чытання электронных кніг, якая выпускаецца кампаніяй Amazon. Карістальнікі прылад могуць рабіць пакупкі, загружаць, праглядаць і чытаць электронныя кнігі, газеты, часопісы, блогі і іншыя лічбавыя медыяданыя праз бесправадную сетку[1]. Апаратная платформа, распрацаваная кампаніяй Amazon.com, даччынай Lab126, пачыналася як адна прылада, але зараз уключае ў сябе цэлы рад мадэляў: «Kindle», «Kindle 2», «Kindle 3» (зараз «Kindle Keyboard»), «Kindle 4» і «Kindle DX», «Kindle 4 touch», «Kindle 5» і «Kindle Paperwhite», а таксама праграмы «Kindle for PC», «Kindle for iPhone», «Kindle for Mac», «Kindle for Android» і «Kindle for BlackBerry».

Прылады Kindle маюць дысплеі на аснове тэхналогіі электронннага чарніла (E-Ink) — апошняе пакаленне (шостае) апрацоўвае 16 градацый рада для імітацыі чытання на паперы пры мінімальным энергаспажыванні. Kindle можа выкарыстоўвацца без персанальнага камп’ютара. Прылада дае доступ да сеткі Інтэрнэт.

Канкурэнцыю Kindle складаюць іншыя прылады на аснове электроннай паперы: Sony Reader, Barnes & Noble Nook, PocketBook Reader, iRex iLiad і іншыя[2].

Прашыўкі прылад Kindle заснаваны на ядры Linux для платформы ARM[3].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Amazon мае магчымасць па сваім меркаванні выдаляць кнігі, купленыя непасрэдна ў Amazon. Так, напрыклад, былі выдалены раманы Джорджа Оруэла «Скотны двор» і «1984», на распаўсюд якіх кампанія не мела правоў (грошы вярнулі пакупнікам)[4][5].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Вакол гаджэта Kindle (мяркуючы па ўсім, Kindle 2) развіваецца сюжэт апавядання Стывена Кінга «Ур» («Ur»).[6]

Зноскі

  1. Kindle hacking, iPod parallels and a chat with the Kindle director. blog.seattletimes.nwsource.com. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2010. Праверана 08-11-2021.
  2. 7 лучших электронных книг 2021 года. yavitrina.ru. Праверана 08-11-2021.
  3. Oracle Gave Amazon a Discount on Java to Keep Android Off the Paperwhite – Wait, What?. the-digital-reader.com. Праверана 08-11-2021.
  4. Магазин Amazon удаленно стер книги Оруэлла с Kindle. lenta.ru. Праверана 08-11-2021.
  5. Amazon Erases Orwell Books From Kindle. nytimes.com. Праверана 08-11-2021.
  6. Feleki D. N. Stephen King in the New Millennium: Gothic Mediations on New Writing Materialities. — Cambridge Scholars Publishing, 2018. — 255 p. — ISBN 978-1-5275-0407-3.