AniBel
Выгляд
| AniBel | |
|---|---|
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 2017[1] |
| anibel.net (бел.) | |
AniBel — інтэрнэт-праект па перакладзе анімэ і мангі на беларускую мову з аўдыёагучкай і субцітрамі. Мэта ініцыятывы — даць магчымасць беларускім гледачам глядзець анімэ ў арыгінальным фармаце, але на роднай мове.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Праект быў запушчаны ў 2017 годзе камандай маладых энтузіястаў і аматараў анімэ, якім не хапала магчымасці глядзець стужкі па-беларуску. За ідэю адказны заснавальнік Уладзь «Wiedy Mi»: «Перакладаем звычайна самыя папулярныя і вядомыя анімэ з англійскай або з рускай мовы. Апошнім часам толькі з англійскай, але параўноўваем з іншымі перакладамі»[2].
На пачатковым этапе ў праекце ўдзельнічала каля 20 чалавек: аўтары, перакладчыкі і рэдактары[2].
Фарматы
[правіць | правіць зыходнік]- Анімэ. Болей за 30 мультыплікацый ужо пераведзена на беларускую мову. Частка стужак мае поўную агучку, частка выходзіць толькі з субцітрамі, а некаторыя ўсё яшчэ ў працэсе[2].
- Манга. Сярод першых публікацый — японская манга мастака Кейта Каумэ па кнізе Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар». У перакладзе, паколькі ён выкананы аматарамі, сустракаюцца некаторыя памылкі і абдрукоўкі[3].
- Фільмы і серыялы. Пры дапамозе праекта можна таксама паглядзець замежныя фільмы і серыялы з беларускімі субцітрамі або агучкай. Сярод прапанаваных — «Тытанік», «Забойства ва Ўсходнім экспрэсе», «Эквілібрыум», а з серыялаў — «Добрыя прадвесці» і «Сусветная змова»[4].
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- anibel.net (бел.) — афіцыйны сайт праекта
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://anibel.net/about
- ↑ а б в Ёсць магчымасць глядзець анімэ па-беларуску. Скарыстаецеся? . Наша Ніва (16 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2023. Праверана 5 мая 2025.
- ↑ Японскую мангу па кнізе Алексіевіч пераклалі на беларускую мову . euroradio.fm (10 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2023. Праверана 5 мая 2025.
- ↑ Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску . Наша Ніва (31 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2025. Праверана 5 мая 2025.