Anna (Go to Him)
| Anna (Go to Him) | |
|---|---|
| Сінгл Артура Александэра з альбома You Better Move On |
|
| Бок «А» | Anna (Go to Him) |
| Бок «Б» | I Hang My Head And Cry |
| Выпушчаны | 17 сентября 1962 |
| Мова | англійская |
| Фармат | сінгл |
| Жанр | соўл |
| Кампазітар | |
| Працягласць | 2:48 |
| Лэйбл | Dot Records |
| Прадзюсар | |
| Аўтар песні | Артур Александэр |
|
|
|
|
|
|
«Anna (Go to Him)» (з англ. — «Анна [Сыходзь да яго]») — песня, напісаная і выкананая Артурам Александэрам (амерыканскі аўтар і выканаўца). Яго версія выйшла на аднайменным сінгле 17 верасня 1962 года. Песня асабліва праславілася дзякуючы кавер-версіі, якая выйшла на дэбютным альбоме гурта «The Beatles».
Песня
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Рычы Антэрбергера, музычнага аглядальніка сайта Allmusic,
| «Анна» была адной з выдатных ранніх соўл-балад, нягледзячы на тое, што яе пульсавы рытм быў бліжэйшы да сярэдняга тэмпу, чым да павольнай балады. Як і некаторым іншым песням Александэра, ёй суджана было стаць больш знакамітай у кавер-версіях, чым у арыгінальным выкананні. Рычы Антэрбергер[1]
|
Версія Александэра была выпушчана на аднайменным сінгле ў 1962 годзе, а таксама ўвайшла ў яго альбом «You Better Move On». У яго выкананні песня дасягнула 10 пазіцыі ў хіт-парадзе R&B Singles і 68-й пазіцыі ў хіт-парадзе Billboard Hot 100[2].
Нягледзячы на загаловак, у самім тэксце замест «go to him» прысутнічае «go with him» (бел.: сыходзь з ім).
Версія «Бітлз»
[правіць | правіць зыходнік]| Anna (Go to Him) | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выканаўца | The Beatles | |||
| Альбом | Please Please Me | |||
| Дата выпуску |
22 сакавіка 1963(мона) 26 красавіка 1963(стэрэа) |
|||
| Дата запісу | 11 лютага 1963 | |||
| Жанр | рок, соўл | |||
| Мова песні | англійская | |||
| Працягласць | 2:54 | |||
| Лэйбл | Parlophone | |||
| Аўтар | Артур Александэр | |||
| Кампазітар | ||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||
| Трэк-ліст альбома «Please Please Me» | ||||
|
||||
Песня вельмі падабалася Джону Ленану[3], таму ўвайшла ў ранні рэпертуар гурта і была адабрана для яго дэбютнага альбома[4]. У ЗША песня была выпушчана на альбомах «Introducing… The Beatles» (10 студзеня 1964), «The Early Beatles» (22 сакавіка 1965), а таксама на міні-альбоме «Souvenir of Their Visit: The Beatles».
Гурт запісаў песню 11 лютага 1963 года за тры спробы; базавай версіяй стала трэцяя. Характэрную музычную фразу, якая ў арыгінале выконвалася на фартэпіяна, выконвае Джордж Харысан на гітары[5].
Антэрбергер добра ацаніў версію «The Beatles», адзначыўшы:
| Рынга Стар верна капіруе незвычайны ўдарны рытм і хай-хэтны трэск. Вакал Ленана дадаў пакутлівага болю, якога не было ва ўзоры Александэра, асабліва калі ён галосіць у верхнім рэгістры ў завяршэнні брыджаў. Фонавы вакал у «The Beatles», да таго ж, быў выдатны. Рычы Антэрбергер[1]
|
Музычны крытык Іэн Макдональд, аднак, меў іншае меркаванне адносна вакалу Ленана, заявіўшы, што ён гучыць як у «закаханага юнака, які ўзяўся за дарослую песню»[5].
Гурт яшчэ двойчы запісваў гэтую песню для радыёшоў «Pop Go the Beatles» на BBC: 17 чэрвеня 1963 года (перадача выйшла ў эфір 25 чэрвеня) і 1 жніўня 1963 года (перадача выйшла ў эфір 25 жніўня)[6].
1 лістапада 1963 песня была выпушчана ў складзе міні-альбома The Beatles (No. 1).
- У запісе ўдзельнічалі:[5]
- Джон Ленан — вакал, акустычная рытм-гітара
- Пол Мак-Картні — бэк-вакал, бас-гітара
- Джордж Харысан — бэк-вакал, сола-гітара
- Рынга Стар — ударныя
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Richie Unterberger. Review of "Anna (Go to Him)" (англ.)(недаступная спасылка). Allmusic.com. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2012. Праверана 9 сакавіка 2011.
- ↑ Arthur Alexander - Billboard Singles (англ.)(недаступная спасылка). Allmusic.com. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2012. Праверана 9 сакавіка 2011.
- ↑ Harry, Bill. = The Beatles Encyclopedia: Revised and Updated. — London: Virgin Publishing, 2000. — С. 28—29. — ISBN 0-7535-0481-2.
- ↑ Lewisohn, Mark. = The Beatles Recording Sessions. — New York: Harmony Books, 1988. — С. 200. — ISBN 0-517-57066-1.
- ↑ а б в Ian MacDonald. Переворот в мозгах: записи Битлз и шестидесятые = Revolution in the Head: The Beatles' Records and the Sixties. — 2. — London: Pimlico, 2005. — С. 72—73. — ISBN 1-844-13828-3.
- ↑ Harry, Bill. = The Beatles Encyclopedia: Revised and Updated. — London: Virgin Publishing, 2000. — С. 877–878. — ISBN 0-7535-0481-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біблія Бітлз: Anna (Go to Him) (англ.)(недаступная спасылка). The Beatles Bible. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2012. Праверана 9 сакавіка 2011.
- Alan W. Pollack. Нататкі пра песню «Anna (Go to Him)» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2012. Праверана 9 сакавіка 2011.
- Тэкст песні «Anna (Go to Him)» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2012. Праверана 9 сакавіка 2011.