Перайсці да зместу

Anoa (БТР)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Anoa
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Pindad[d]
Усяго выраблена 236
Дызайнер Pindad[d]
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 2009
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Anoaбронетранспарцёр з колавай формулай 6x6, распрацаваны інданезійскай кампаніяй PT Pindad[1][2].

Распрацоўка Anoa пачалася ў 2003 годзе[3]. Папярэднікам машыны стаў БТР APR-1V, прадстаўлены ў 2004 годзе. Бранявік выраблены на шасі грузавіка Isuzu[4].

У 2006 годзе кампанія Pindad пачала распрацоўку бронетраспарцёра з колавай формулай 6х6. У пачатку 2007 года машына прайшла выпрабаванні. Афіцыйная прэзентацыя машыны прайшла на выставе Indo Defense & Aerospace 2008[5].

Пры распрацоўцы машыны выкарыстоўвалася манакокавая канструкцыя корпуса, якая складаецца з бранявой сталі. Браня выраблена фірмай PT Krakatau Steel і адпавядае стандартам STANAG 4569 (узровень 3), вытрымліваючы трапленне куль калібра 5,56 і 7,62 мм[6].

Спецыяльная для Anoa распрацавана асаблівая сістэма падвескі на тарсіённай балцы. Усталяваныя французскі шасціцыліндравы дызельны рухавік з турбанаддувам Renault MIDR 062045[7] і нямецкая аўтаматычная каробка перадач ZF S6HP502 (6 перадач пярэдняга ходу і адна задняга)[8][9].

Аконныя і аглядныя блокі куленепрабівальныя, пярэднія вокны дадаткова абаронены браняванымі аканіцамі. Дэсантнае аддзяленне разлічана на 5 чалавек. Дадатковае абсталяванне складаецца з радыёстанцыі VHF/FM, сістэмы ўнутранай сувязі экіпажа і прыёмаперадатчыка GPS[7]. У задняй частцы аўтамабіля таксама была ўстаноўлена відэакамера, якая дапамагае кіроўцу ехаць заднім ходам[10].

Базавае ўзбраенне прадстаўлена 12,7-мм буйнакаліберным кулямётам, 7,62-мм кулямётам агульнага прызначэння або 40-мм аўтаматычным гранатамётам[6][11].

БТР стаіць на ўзбраенні Інданезіі[12], Бангладэш[13], Брунея[14], Ганы[15], Пакістана[16], Саудаўскай Аравіі[17], Усходняга Тымора[18].

  1. Panser 6x6 Pindad (індан.). Angkasa (6 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2007. Праверана 29 кастрычніка 2008.
  2. Panser Anoa dipakai Pasukan Perdamaian PBB (індан.). Berita Baik Indonesia (13 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2015. Праверана 29 студзеня 2015.
  3. APR-1 (Angkut personel sedang).
  4. KSAD Pamer Panser Buatan Pindad (індан.). JPNN Nasional (10 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 17 студзеня 2013.
  5. Iqbal Fadil. Spesifikasi Panser Pindad yang diminati Malaysia (індан.). Merdeka (17 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 17 студзеня 2013.
  6. а б Panser APC Anoa 6x6 (індан.). Kodam V/Brawijaya (3 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2012. Праверана 17 студзеня 2013.
  7. а б Pindad Anoa 6×6 Panzer APS (angkut personel sedang)-3. Праверана 28 лютага 2024.
  8. Pindad delivers more Panzer APCs. Space War (4 лютага 2009). Праверана 17 студзеня 2013.
  9. PT. Pindad (Persero) - Anoa 6 x 6 APC. www.pindad.com. Праверана 27 сакавіка 2019.
  10. 13 locally made armored carriers arrive in Lebanon. The Jakarta Post (10 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2012. Праверана 9 чэрвеня 2013.
  11. Pindad APS-3 Anoa. Military Factory. Праверана 14 верасня 2012.
  12. EKSKLUSIF, Dirut Pindad: Hingga Kini 400 Unit Anoa Telah Terjual - Video Tempo.co (9 мая 2019).
  13. Bangladesh Delegation Interested in Ss2 and Panzer Products of Pt. Pindad. Pindad (29 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2008. Праверана 29 кастрычніка 2008.
  14. Quratul-Ain Bandial. Brunei to purchase from Indonesia. The Brunei Times (4 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2016. Праверана 9 чэрвеня 2013.
  15. Wareza. Pindad Produksi 400 Juta Peluru, Sebagian Diekspor ke Myanmar(нявызн.). CNBC Indonesia. Праверана 2 красавіка 2023.
  16. "Indonesia offers defense equipment to Pakistan". Antara. September 20, 2016. Праверана September 21, 2016.
  17. "Arab Saudi tertarik Anoa, amunisi buatan Pindad"(індан.). Anadolu Agency. September 18, 2018. Праверана March 14, 2023.
  18. Timor Leste Pesan Panser Anoa ke Pindad (індан.). ASEAN News (7 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2013. Праверана 17 студзеня 2013.