Aphroditidae
Выгляд
| Aphroditidae | |||||||||||||||||||||||||||||
| Aphrodita aculeata | |||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
|
Aphroditidae Malmgren, 1867 | |||||||||||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||
|
Palmyridae Kinberg, 1858
| |||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||
Aphroditidae — сямейства марскіх многашчацінкавых кольчатых чарвей атраду Phyllodocida.
Буйныя паліхеты, дасягаюць да 20 см у даўжыню. Спінны бок пакрыты густым лямцам з вельмі тонкіх шчацінак, якія пераліваюцца ўсімі колерамі вясёлкі. Перасоўваюцца павольна поўзаючы па марскім дне. На спінным баку гэтых паліхет досыць часта пасяляюцца актыніі, сіпункуліды, часам імшанкі, якія ім не перашкаджаюць, а наадварот маскіруюць на дне і абараняюць ад драпежнікаў.
Жывуць у асноўным у субтрапічным і трапічным морах.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]У сямействе Aphroditidae 7 сучасных родаў з 109 відамі і 1 выкапнёвы род[1]:
- Aphrodita Linnaeus, 1758 (52 віды)
- Aphrogenia Kinberg, 1856 (4 віды)
- Hermionopsis Seidler, 1923 (1 від)
- Heteraphrodita Pettibone, 1966 (2 віжы)
- Laetmonice Kinberg, 1856 (31 вид)
- † [[Palaeoaphrodite|}} Alessandrello & Teruzzi, 1986 (6 відаў, юра — эацен)
- Palmyra Savigny, 1818 (1 від)
- Pontogenia Claparède, 1868 (18 відаў)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ World Polychaeta Database - Aphroditidae Malmgren, 1867. www.marinespecies.org. Праверана 16 сакавіка 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жизнь животных. Том 1. Простейшие. Кишечнополостные. Черви / под ред. Ю. И. Полянского, гл. ред. В. Е. Соколов. — 2-е изд. — М.: Просвещение, 1987. — С. 374. — 448 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Polychaetes — An Interactive Identification Guide: AphroditidaeАрхівавана 20 чэрвеня 2016.
- Marine Species Identification Portal — Macrobenthos of the North Sea — Polychaeta: Family AphroditidaeАрхівавана 3 студзеня 2014.