Apple Pay

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Apple Pay
Выява лагатыпа
Тып плацежная сістэма[d]
Распрацоўшчык Apple
Аперацыйная сістэма iOS 8.1 ці пазнейшая
(iOS 10 ці пазнейшая для Apple Pay у сеціве)
(iOS 11.2 ці пазнешыя для Apple Cash)
Усе версіі watchOS
macOS Sierra ці пазнейшая
Першы выпуск 20 кастрычніка 2014 (9 гадоў таму) (2014-10-20)
Апаратная платформа
  • У крамах:
    iPhone 6 ці навейшы
    Усе версіі Apple Watch
  • У крамах толькі з Apple Watch:
    iPhone 5, 5C, 5S
  • У сеціве (Safari):

iPhone 5 ці навейшы з iOS 10 ці пазнейшай
2014 iPad (Air 2, Mini 3) ці навейшы з iOS 10 ці пазнейшнай
2016 MacBook Pro з TouchID ці навейшы 2018 MacBook Air з TouchID ці навейшы Mac з macOS Sierra ці пазнейшай з дапамогай Apple Watch ці iPhone 6 ці навейшы

Ліцэнзія Уласная
Сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Apple Pay — сэрвіс ад кампаніі Apple Inc. які дазваляе карыстальнікам ажыцяўляць плацяжы ў крамаха, праграмах на iOS і ў інтэрнэце. Ён падтрымліваецца ў iPhone, Apple Watch, iPad і Mac.

22 студзеня 2019 года Apple [ТАА Эппл Рус] адмовіліся ад запуску Apple Pay у Беларусі[1]. Аднак ужо 12 ліпеня 2019 прадстаўнік Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, абвясціў аб надыходзячай падтрымкі сервіса да каначатку 2019 года[2]. 19 лістапада 2019 года адбыўся запуск сэрвіса[3].

Сэрвіс[правіць | правіць зыходнік]

Сумяшчальнасць з прыладамі[правіць | правіць зыходнік]

Сэрвіс працуе з прыладамі пачыная ад iPhone 6 і навейшыя, iPad Air 2 і навейшыя, Mac з Touch ID і з усімі версіямі Apple Watch. Карыстальнікі IPhone 5 і iPhone 5C маюць магчымасць карыстацца сэрвісам толькі праз Apple Watch з-за адсутнасці TouchID (У IPhone 5S ёсць Touch ID, але няма падтрымкі NFC. Такім чынам карыстальнікі павінны выкарыстоўваць Apple Watch каб плаціць і TouchID каб пацвярджаць гэтыя плацяжы). Замест гэтага ёсць магчымасць актывацыіі Apple Pay паролем і сэрвіс застаецца актыўным пакуль карыстальнік носіць Apple Watch. Сэрвіс можа захоўваць 8 ці 12 картак у залежнасці ад прылады.

Apple Cash[правіць | правіць зыходнік]

Apple Cash (раней Apple Pay Cash) — гэта функцыя, якая дазваляе пераводзіць грошы ад аднаго карыстальніка да іншага праз iMessage. Калі карыстальнік атрымлівае плацеж, сродкі захоўваюцца на картцы Apple Cash ад Apple, якія даступны для выкарыстання ў прадаўцоў, якія прымаюць Apple Pay. Да красавіка 2022 г. карта Apple Cash выпускалася як бескантактная дэбетовая карта Discover. У цяперашні час нумары картак Apple Cash выпускаюцца/перавыпускаюцца ў плацежнай сетцы Visa, што забяспечвае большае прыняцце карты Apple Cash у большай колькасці прадаўцоў.

Акрамя таго, карыстальнік можа перавесці баланс на банкаўскі рахунак шляхам банкаўскага перавода. На цяперашні момант Apple Cash працуе толькі ў ЗША.

Наяўнасць[правіць | правіць зыходнік]

Глабальная даступнасць Apple Pay

Падтрымліваемыя краіны[правіць | правіць зыходнік]

Краіны і дата запуску[4][5]
Дата Краіна
20 кастрычніка 2014 года  ЗША
14 ліпеня 2015 года  Вялікабрытанія
17 лістапада 2015 года  Канада
19 лістапада 2015 года  Аўстралія
18 лютага 2016 года  Кітай
19 красавіка 2016 года  Сінгапур
7 ліпеня 2016 года  Швейцарыя
19 ліпеня 2016 года  Францыя
 Манака
20 ліпеня 2016 года  Ганконг
4 кастрычніка 2016 года  Расія (З сакавіка 2022 года сэрвіс часткова недаступны)
13 кастрычніка 2016 года  Новая Зеландыя
25 кастрычніка 2016 года  Японія
1 снежня 2016 года  Іспанія
7 сакавіка 2017 года  Гернсі
 Ірландыя
 Востраў Мэн
 Джэрсі
29 сакавіка 2017 года  Тайвань
17 мая 2017 года  Італія
 Сан-Марына
 Ватыкан
24 кастрычніка 2017 года  Данія
 Грэнландыя
 Фінляндыя
 Швецыя
 ААЭ
4 красавіка 2018 года  Бразілія
17 мая 2018 года  Украіна
19 чэрвеня 2018 года  Польшча
20 чэрвеня 2018 года  Нарвегія
28 лістапада 2018 года  Казахстан
 Бельгія
11 снежня 2018 года  Германія
19 лютага 2019 года  Чэхія
 Саудаўская Аравія
24 красавіка 2019 года  Аўстрыя
8 мая 2019 года  Ісландыя
21 мая 2019 года  Венгрыя
 Люксембург
11 чэрвеня 2019 года  Нідэрланды
26 чэрвеня 2019 года  Балгарыя
 Харватыя
 Кіпр [Акрамя  Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра]
 Эстонія
 Грэцыя
 Латвія
 Ліхтэнштэйн
 Літва
 Мальта
 Партугалія
 Румынія
 Славакія
 Славенія
2 ліпеня 2019 года  Фарэрскія астравы
6 жніўня 2019 года  Макаа
3 верасня 2019 года  Грузія
19 лістапада 2019 года  Беларусь
28 студзеня 2020 года  Чарнагорыя
30 чэрвеня 2020 года  Сербія
23 лютага 2021 года  Мексіка
17 жніўня 2021 года  Катар

Падтрымліваемыя сеткі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://slovodelu.by/news/apple-okonchatelno-otkazalas-razvivat-v-belarusi-svoy-finansovyy/
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2019. Праверана 17 ліпеня 2019.
  3. https://tech.onliner.by/2019/11/19/apple-pay-5
  4. IOS - Feature Availability.
  5. Apple Pay.