Apple Tea
Apple Tea | |
---|---|
Жанр | Джаз |
Гады | 1994—па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Склад | Ігар Сацэвіч, Аляксандр Сапега, Канстанцін Гарачы, Ігар Люты, Віталь Ямуцееў, Міхаіл Філіпеня-малодшы |
Іншыя праекты |
Трио Константина Горячего |
apple-tea.com (руск.) |
«Apple Tea» — вядомы беларускі джазавы гурт з Мінска. Адзін з самых вядомых у Беларусі джаз-бэнд, які грае сучасны джаз і ф'южн[1].
Калектыў заснаваны ў 1994 годзе. Першы склад: Ігар Сацэвіч — лідар, бас-гітара, кампазіцыя і аранжыроўкі, Аляксандр Сапега — барабаны, Алег Дарошын — гітара, Андрэй Матлін — саксафоны, Канстанцін Гарачы — клавішныя, Сяргей Ліпкоўскі — фартэпіяна, аранжыроўка.
У розныя гады ў склад гурта ўваходзілі: Віталь Ямуцееў і Андрэй Бандарэнка (саксафоны), Максім Пугачоў — клавішныя («Беларускія Песняры»), Аляксандр Старажук — перкусія («Ляпіс Трубяцкі», 2002). Калектыў ўдзельнічаў у студыйных запісах многіх вядучых музыкаў Беларусі.
Першы з беларускіх гуртоў выдаў альбом у Расіі (1997 год), першыя выдалі відэаверсію сольнага канцэрта «Angry Girls». З 1994 да 1997 музыкі працавалі, як малы склад Дзяржаўнага канцэртнага аркестру Беларусі, у 2000-2001 — як студыйная група польскай фірмы «PGK Studio International». Па версіі сайта Experty.by альбом «V» заняў трэцяе месца па выніках першых шасці месяцаў 2009 года.[2] 2012 год адзначыўся атрыманнем калектывам Нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» ў намінацыі «Лепшы джаз-выканаўца (калектыў)».[3] У 2013 годзе музыкі былі ўганараваны аналагічнай прэміяй, аднак адмовіліся выходзіць на сцэну для яе атрымання і выступу праз тэхнічныя праблемы.[4] Па выніках 2013 года альбом гурта «Ten-Ten» увайшоў у тры з чатырох топ-10 сайта Experty.by (альбом адзначылі эксперты сайта, замежныя эксперты і народныя эксперты).[5]
Гурт Apple Tea неаднаразова ўдзельнічаў у «Джазавых вечарах» ля мінскай ратушы.[6]
У 2005 Apple Tea мелі склад: Ігар Сацэвіч, Аляксандр Сапега, Сяргей Аляксандраў — клавішныя, Ігар Люты — саксафоны, Андрэй Ускоў — гітара. Пад канец 2005 на месца Андрэя Ускова прыйшоў Міхаіл Філіпеня-малодшы, з 2006 з гуртом супрацоўнічаюць саксафаністы Аляксей Кляшчоў і Павел Аракелян, з 2009 — саксафаніст Віталь Ямуцееў.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1999 — Angry Girls
- 2000 — Bee Dance
- 2003 — Warsaw Zoo
- 2006 — Instead of You
- 2009 — V[7]
- 2013 — Ten-Ten
- 2015 — М1
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]Удзел у зборніках
[правіць | правіць зыходнік]- 2003 — «It’s No Good» — зборнік «Personal Depeche»
- 2014 — «Pink Sigmund» — зборнік «Experty.by - лепшыя беларускія альбомы 2013»[10]
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- Ігар Сацэвіч — бас-гітара
- Аляксандр Сапега — ударныя
- Канстанцін Гарачы — клавішы
- Ігар Люты, Віталь Ямуцееў — саксафоны
- Міхаіл Філіпеня-малодшы — гітара
Зноскі
- ↑ Падбярэзскі, Дзмітрый (2010-07-30). "Джаз у віртуале і рэале" (PDF). Літаратура і мастацтва (3 (4547)): 11. ISSN 0024-4686. Архівавана з арыгінала (PDF) 14 сакавіка 2020. Праверана 2020-03-14.
- ↑ Лучшие релизы 2009: топ-10 за первое полугодие / Experty.by
- ↑ В Беларуси объявлены победители Национальной музыкальной премии / Experty.by
- ↑ Apple Tea адмовіліся выступаць на «Нацыянальнай музычнай прэміі» / Тузін Гітоў Архівавана 8 чэрвеня 2017.
- ↑ Лучшие белорусские альбомы 2013 (+аудио) / Experty.by
- ↑ ТРЫЁ ГАРАЧАГА, MORFÉ І APPLE TEA ВОЗЬМУЦЬ УДЗЕЛ У «ДЖАЗАВЫХ ВЕЧАРАХ» ЛЯ РАТУШЫ / Тузін Гітоў Архівавана 8 чэрвеня 2017.
- ↑ Apple Tea «V» (+аудио) / Experty.by
- ↑ Калдун, Дзьмітры. Фаварыты Дзьмітрыя Калдуна на ТГ: Дземідовіч, «Існасць» і Hair Peace Salon . Тузін Гітоў. mpby.ru (24 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2019. Праверана 19 снежня 2018.
- ↑ ТГ. Аkana і Apple Tea: разам весялей . Тузін Гітоў (24 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2011. Праверана 22 сакавіка 2020.
- ↑ Сборник Experty.by — музыкальная визитка года (+слушать/+скачать)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Д.П. «APPLE TEA» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 26–27. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.