Assassin’s Creed IV: Black Flag
Assassin’s Creed IV: Black Flag (бел.: Крэда забойцы 4: Чорны сцяг) — камп’ютарная гульня ў жанры экшан ад трэцяй асобы з адкрытым светам, якая была выпушчана 28 кастрычніка 2013 года. Галоўным героем з’яўляецца пірат Эдвард Кенуэй — дзед Конара з Assassin’s Creed 3. Дзеянне гульні разгортваецца на Карыбах ў XVIII стагоддзі.
Агульная інфармацыя пра гульню
[правіць | правіць зыходнік]Уся гульня ўяўляе сабой успаміны далекіх продкаў, якія галоўны герой перажывае зноў з дапамогай спецыяльнай прылады — Анімуса, каб сінхранізаваць сваю памяць з памяццю продкаў. Успаміны дзеляцца на паслядоўнасці (часткі) і асобныя падзеі (місіі). Амаль у кожнай місіі ёсць дадатковыя даручэнні. Калі выканаць усе даручэнні, то асобны ўчастак памяці будзе сінхранізаваны на 100 %. Калі ж гэтага не ўдалося зрабіць з першага разу, то заўседы можна вярнуцца ў пройдзеную місію, увайшоўшы ў меню і выбраўшы адпаведны радок. Галоўны герой Assassin’s Creed 4 — Эдвард Кенуэй — малады брытанец з «смагай небяспекі і прыгод», які ператвараецца з капера у пірата, і хутка аказваецца ўцягнуты ў вайну між Асасінамі і Тампліерамі. Справа адбываецца на пачатку 18 стагоддзя (Залаты Век Пірацтва) на выспах Карыбскага мора. У гульні можна сустрэць вядомых піратаў Чорную Бараду (англ.: Blackbeard) і Чарльза Вейна (англ.: Charles Vane).
Геймплэй
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя персанажы
Эдвард Джэймс Кенуэй — галоўны герой гульні, брытанскі капер, які стаў пасля піратам і членам Ордэна Асасінаў. Народжаны ў Суенсі, Уэльс. З'яўляецца бацькам Хэйтэма, дзедам Конара і далекім продкам Дэзманда Майлса.
Сістэмныя патрабаванні
[правіць | правіць зыходнік]Мінімальная канфігурацыя:
Аперацыйная сістэма: Windows Vista SP1 ці SP Windows 7 або Windows 8 (32/64bit);
Працэсар: Intel Core 2 Quad Q8400 2,6 ГГц або AMD Athlon II X4 620 2,6 ГГц;
Відэакарта: NVIDIA GeForce GTX 260 або AMD Radeon HD 4870 (512 Мб відэапамяці з Shader Model 4.0);
Аператыўная памяць: 2 ГБ;
Вольнае месца на цвердым дыску: 30 ГБ.
Рэкамендуемая канфігурацыя:
Аперацыйная сістэма: Windows Vista SP2 або Windows 7 SP1 ці Windows 8 (32/64bit);
Працэсар: Intel Core i5 2400S 2,5 ГГц або AMD Phenom II X4 940 3,0 ГГц;
Відэакарта: NVIDIA GeForce GTX 470 або AMD Radeon HD 5850 (1024 Мб відэапамяці, шэйдары 5.0);
Аператыўная памяць: 4 ГБ.
Вольнае месца на цвердым дыску: 30 ГБ.
Відэакарты, якія падтрымліваюцца гульней пры рэлізе: NVIDIA GeForce GTX 260, GT400, GT500, GT600, GT700 або серыі AMD Radeon HD4870 і HD5000, HD6000, HD7000.
Для паляпшэння артыкула пажадана |