Asterias amurensis
| Asterias amurensis | |||||||||||||||||||||||||||||
| Від зверху і знізу | |||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||
Asterias amurensis — від марскіх зорак з атраду Forcipulatida.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Знешні выгляд
[правіць | правіць зыходнік]Мае пяць прамянёў, спінны бок выпуклы, яго колер сіні, бэзавы або чырванаваты, брушны бок плоскі, бледна-жоўты. Дыяметр да 30 см.
Распаўсюджванне
[правіць | правіць зыходнік]Засяляе паўночную частку Ціхага акіяна. У расійскіх водах шматлікі ў Японскім моры, Татарскім праліве, у берагоў паўднёвай часткі Сахаліна і на поўдні Курыльскай грады. Жыве на глыбіні ад 50-60 метраў да прыбярэжнай паласы.
Харчаванне
[правіць | правіць зыходнік]Корміцца двухстворкавымі малюскамі (мідыямі, марскімі грабеньчыкамі).
Размнажэнне
[правіць | правіць зыходнік]Нерастуе два разы ў год — у маі—чэрвені і жніўні—верасні. Адна асобіна вымётвае в сярэднім 12 мільёнаў ікрынак, з якіх развіваюцца двухбакова-сіметрычныя лічынкі біпінарыі, а затым брахіялярыі. Лічынкі сілкуюцца мікраводарасцямі.
Asterias amurensis і чалавек
[правіць | правіць зыходнік]Валодае атрутнымі ўласцівасцямі і здольная выклікаць атручванне пры ўжыванні ў ежу.
Шкоднік марыкультурных гаспадарак. На стадыі лічынкі яна здольная пранікаць у саджанкі нават з дробнай сеткай.