Auchenorrhyncha

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Auchenorrhyncha
Graphocephala coccinea 6.jpg
Graphocephala coccinea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Auchenorrhyncha Dumeril, 1806

Сінонімы
  • Cicadinea
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  109167
EOL  2645410
FW  288156

Auchenorrhyncha — падатрад насякомых з атраду Hemiptera. Вядома больш за 40 000 відаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняга і дробнага памеру насякомыя, даўжыня цела ад 1,8 да 38 мм; найбуйнейшы від дасягае 95 мм у даўжыню і ў размаху крылаў да 13 см (Fulgora laternaria). Распаўсюджаныя сусветна. Харчуюцца сокамі раслін. Многія віды здольныя вырабляць гукі (пявучыя цыкады). Аснаванне трохчленікавага хабатка знаходзіцца ля задняга краю галавы каля аснавання пярэдняй пары ног; хабаток падагнуты ўніз і назад. Лапкі трохчленікавыя, заднія ногі скакальныя[1].

Вывучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Даследчыкі прадстаўнікоў падатраду (cicadologist) аб’яднаны ў міжнародным таварыстве International Auchenorrhyncha Society, якое праводзіць свае інтэрнацыянальныя кангрэсы (7-ы ў 1990 годзе ў ЗША, 8-ы ў 1993 у Грэцыі, 9-ы ў 1997 у Аўстраліі, 10-ы ў 1999 ва Уэльсе, 11-ы ў 2002 у ФРГ[2], 12-ы ў 2005 годзе ў ЗША[3], 13-ы ў 2010 у Францыі[4], 14-ы ў 2013 у Кітаі — International Auchenorrhyncha Congress, 7-12 ліпеня 2013, Yangling, Шэньсі, China)[5].

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Раней усіх прадстаўнікоў Auchenorrhyncha адносілі да атрада раўнакрылых (Homoptera), які быў прызнаны парафілетычным і уключаным пасля ў атрад паўцвердакрылых (Hemiptera)[6][7]. Ніжэй прыводзіцца класіфікацыя Auchenorrhyncha па Dietrich (2003)[8]:

Зноскі

  1. Вестхайде В., Ригер Р. От артропод до иглокожих и хордовых // Зоология беспозвоночных. = Spezielle Zoology. Teil 1: Einzeller und Wirbellose Tiere / пер. с нем. О. Н. Бёллинг, С. М. Ляпкова, А. В. Михеев, О. Г. Манылов, А. А. Оскольский, А. В. Филиппова, А. В. Чесунов; под ред. А. В. Чесунова. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2008. — Т. 2. — iv+513—935+iii с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-87317-495-9.. С.670.
  2. 12th international Auchenorrhyncha Congress. landesmuseum.at
  3. 12th international Auchenorrhyncha Congress. usda.gov
  4. 13th International Auchenorrhyncha Congress. iac13.mnhn.fr
  5. International Auchenorrhyncha Society. hemiptera-databases.org
  6. Campbell, B.C., J.D. Steffen-Campbell, J.T. Sorensen, and R.J. Gill. 1995. Paraphyly of Homoptera and Auchenorrhyncha inferred from 18S rDNA sequences. Systematic Entomology. 20: 175—194.
  7. Sorensen, J.T., B.C. Cambell, R.J. Gill, and J.D. Steffen-Campbell. 1995. Non-monophyly of Auchenorrhyncha («Homoptera»), based upon 18S rDNA phylogeny: Eco-evolutionary and cladistic implications within pre Heteropterodea Hemiptera (s.l.) and a proposal for new monophyletic suborders. Pan-Pacific Entomologist 71:31-60.
  8. Dietrich C. H. in Resh, V. H. & Carde, R. T. (eds.), Encyclopedia of Insects, Academic Press, 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]