Austin FX4

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
1985 Austin FX4Q London taxi.jpg

Austin FX4 — аўтамабіль-таксі кампаніі Austin. Выпускаўся з 1958 па 1997 год. На працягу больш за 40 гадоў ажыццяўляў функцыі таксі і за гэты час стаў адным з сімвалаў Лондана. Лічыцца, што лонданскі кэб гэтай мадэлі з’яўляецца самым вядомым таксаматорам у свеце.

За ўвесь час выпуску было выраблена больш за 75 000 асобнікаў[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

FX4 быў сумесным прадуктам «Осцін» і кузаўнога атэлье Carbodies. Дызайнеры — Эрык Бэйлі і Джэк Дональдсан. Аўтамабіль замяніў мадэль FX3, якая была таннай ў эксплуатацыі і надзейнай, але напрыканцы 50-х ужо састарэла, паколькі была распрацавана яшчэ да вайны. Афіцыйная прэм’ера адбылася ў верасні 1958 года на выставе камерцыйнага аўтатранспарта.

Машына выкарыстоўвала трывалае шасі сваёй папярэдніцы, якое было дадаткова ўзмоцнена. Для зніжэння вытворчых выдаткаў, а таксама спрашчэння тэхнічнага абслугоўвання, у канструкцыі аўтамабіля выкарыстоўваліся вузлы і агрэгаты ад іншых мадэляў, якія выпускаліся кампаніяй. Першапачаткова абсталёўвалася дызелем аб'ёмам 2,2 літры і аўтаматычнай скрынкай перадач Borg-Warner. Агрэгаты хадавой часткі выкарыстоўваліся ад аўтамабіля Austin Westminster. Як опцыя была даступная механічная трансмісія ад мадэлі Austin Gypsy.

У 1971 годзе аб'ём рухавіка павялічылі да 2,5 літраў (мадэль FX4D), а у 1982 замянілі на дызель ад Land Rover аб'ёмам 2,25 літра і магутнасцю 63 к.с. (мадэль FX4R), у той жа час усталявалі ўзмацняльнік руля.

У 1982 годзе Carbodies, якая вырабляла кузава для машын, выкупіла ўсе правы на канструкцыю машыны і працягнула яе выпуск на сваіх вытворчых плошчах. У 1984 годзе холдынгавая кампанія Manganese Bronze купіла Carbodies і таксаматорную кампанію Mann & Overton (асноўнага эксплуатанта FX4 ў Лондане) і заснавала на іх базе кампанію London Taxi International, якая існуе да гэтага часу.

У 1984 мадэль FX4S атрымала новы дызель Land Rover аб'ёмам 2,5 літра. У 1987 годзе панэль прыбораў узора 1958 года года змянілі на прылады ад Ausin Metro, узмацнілі падвеску.

У 1989 годзе з’явілася мадэль Fairway, абсталяваная дызелем Nissan аб'ёмам 2,7 літра і магутнасцю 86 к.с.; пярэднія тормазы замянілі на дыскавыя.

У 1997 годзе канчаткова састарэлая машына была знятая з вытворчасці.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]