Autostadt

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асноўны павільён «Volkswagen»

Autostadt (бел.: горад аўтамабіляў) — атракцыён побач з заводам Volkswagen у Вольфсбургу, Германія. Змяшчае музей; павільёны для вядучых аўтамабільных вытворцаў з Volkswagen Group; спажывецкі цэнтр, дзе можна выбраць сабе новы аўтамабіль і дамовіцца пра экскурсію па заводзе; пуцяўнік па эвалюцыі дарог; кінатэатр у вялізнай сферы.

Мінуўшчына[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя Аўташтата з’явілася ў 1994 годзе. У 1998 распачалося яго будаўніцтва на месцы былой паліўнай кампаніі непадалёк ад аўтамабільнага завода Volkswagen. Агулам у працы былі задзейнічаныя болей за 400 архітэктараў.

Галоўны павільён быў адчынены ў маі 2000. За гэты час Volkswagen інвеставаў у праект каля 850 мільёнаў дойчмарак (435 мільёнаў еўра)[1].

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Шкляны элеватар

Штогод Аўташтат наведваюць 2 мільёны турыстаў.

Гледачы маюць магчымасць праехаць па трасе, якая вядзе ад асноўнай часткі горада да Аўташтата, на ўседарожніку Volkswagen Touareg. Частку маршруту кіруе экскурсавод, за гэты час паказваючы здольнасці аўтамабіля і расказваючы пра яго характарыстыкі. Далей жадаючыя могуць пад наглядам экскурсавода самі праехаць па трасе. Траса ўлучае ўзгорак з 21-градусным ухілам, узгорак з бакавым схілам, водную цыстэрну, пясчаны кар’ер пад аўтамостам, лесавозную дарогу і некалькі рытвінак, пры праездзе праз якія адно з колаў адрываецца ад зямлі. Кошт гэтага атракцыёна па коштах 2005 года складаў €25.

Для дзяцей прадугледжаная дзіцячая траса і электрамабілі ў форме Volkswagen Beetle.

Асноўныя атракцыёны — гэта найперш вядомыя мадэлі аўтамабіляў, сярод іх першы выпушчаны бензінавы транспартны сродак і Beetle.

Унутры шклянога элеватара

700-метровы падземны тунэль злучае з аўтамабільным заводам Volkswagen дзьве шкляныя вежы вышынёй 60 метраў. Па тунэлі ў іх прыбываюць аўтамабілі, пасля чаго ўздымаюцца па вежы з хуткасцю 1,5 м/с. Пры набыцці новага аўтамабілю з аўтазаводу ў Вольфсбургу пакупнік мае права абраць адзін з двух варыянтаў: альбо бясплатная дастаўка аўтамабілю да дылерскага цэнтру, дзе была аплочаная пакупка, або — калі пакупнік хоча сам прыехаць у Autostadt — кліенту прадастаўляецца бясплатны ўваход, талоны на абед і магчымасць назіраць за пад’ёмам яго аўтамабілю у адной з вежаў.

Адзін з пакояў Аўташтата змяшчае інтэрактыўныя прылады, якія адлюстроўваюць звесткі пра распрацоўку аўтамабіляў на прыкладзе Audi. Камп’ютарная праграма дазваляе наведвальнікам распрацаваць свой уласны дызайн аўтамабілю на падставе Аўдзі, адаслаць зроблены праект па электроннай пошце і раздрукаваць на прынтэры.

Павільёны[правіць | правіць зыходнік]

Volkswagen[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з двух павільёнаў, прысвечаны Volkswagen, з’яўляецца найбольшым сярод наземных павільёнаў усяго Аўташтата. Ён руглы па форме і мае два паверхі, на якіх прадстаўленыя ўсе мадэлі Volkswagen і крама з фірмовай вопраткай, мадэлямі аўтамабіляў і аўтамабільнымі аксэсуарамі.

Bentley[правіць | правіць зыходнік]

Павільён Bentley быў пабудаваны на маленькім узгорку. Ён мае мармуровую столю, а ўваход вырыты ў парослым травой кургане. Выхад знаходзіцца з супрацьлеглага баку ўзгорку.

У 2008 годзе павільён быў падзелены між Bentley і Bugatti і атрымаў назву «Premium Clubhouse».

Škoda[правіць | правіць зыходнік]

Павільён «Шкоды» складаецца з некалькіх металічных скульптур. У ім выстаўленыя некалькі асобнікаў рэальных аўтамабіляў, выпушчаных «Шкодай», і зменшаныя мадэлі ўсяго мадэльнага шэрагу. Як і ва ўсіх іншых павільёнах, наведвальнікі могуць пасядзець унутры аўтамабілю, каб атрымаць уражанне ад яго.

Lamborghini[правіць | правіць зыходнік]

Павільён Lamborghini. З іншага боку круглая платформа, якая круціцца падчас паказу.

Будынак Lamborghini цалкам чорны, а звонку на платформе выстаўлены жоўты Lamborghini Murciélago. Падчас прадстаўлення святло гасне і пакой напаўняецца сухім льдом. Пасля таго, як ён рассейваецца, аўтамабіль знікае са сцяны. За гэты час платформа паварочваецца на 180 градусаў, хаваючы яго ўнутр будынку.

Audi[правіць | правіць зыходнік]

У павільёне прадстаўленыя ў тым ліку апошняя мадэль Audi з поўнапрывадной сістэмай Quattro, а таксама аўтамабіль, які ўдзельнічае ў 24-гадзіннай гонцы Le Mans. Мадэль Audi TT выразаная з кавалку дрэва і паліраванага метала.

SEAT[правіць | правіць зыходнік]

Павільён SEAT з уваходным мостам

Павільён SEAT акружаны вадой і раслінамі, з’яўляецца адным з найбольшых павільёнаў. На ўваходзе на мост размешчаная мелічная арка. Столя на ўваходзе шкляная, а правая сценка цалкам складаецца з люстэркаў. Тут выстаўлены SEAT Toledo трэцяга пакалення ў шкляным корпусе на паваротнай платформе. У наступным пакоі выстаўленыя ўсе сучасныя мадэлі SEAT. Лесвіца вядзе ў мезанін з некалькімі дысплеямі, адкуль праз драўляны мост можна пакінуць павільён. Мост інтэрактыўны: яго металічныя апоры змяшчаюць дынамікі, якія прайграюць спецэфекты Seat 'castanet' пры кожным кроку па мосце.

Зноскі

  1. Henning Krogh (Bernd Ostmann - Ed) Neuer Dreh. Manche Werks-Museen sind miefig, viel High-Tech Shows steril. [Aber].... : часопіс. — 13 December 2000. — № 2000 Heft 26. — С. 156–160.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]