BASF

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 49°29′47″ пн. ш. 8°25′57″ у. д. / 49.496389° пн. ш. 8.4325° у. д. (G) (O) (Я)

BASF SE
Тып

Еўрапейская кампанія

Лістынг на біржы

FWB: BAS , NYSE: BF

Год заснавання

1865

Размяшчэнне

Flag of Germany.svg Германія: Людвігсхафен

Ключавыя фігуры

Курт Бок (старшыня савета дырэктараў)

Галіна

Хімічная прамысловасць

Прадукцыя

Палімеры, пластыкі і г. д.

Абарот

63,873 млрд (2010 год) +26 %

Чысты прыбытак

€4,557 млрд (2010 год)

Колькасць супрацоўнікаў

109,289 тыс. (30.06.2011 г.) з іх 33,0 тыс. у LU

Сайт

www.basf.com

BASF Societas Europaea (BASF SE, «Badische Anilin- & Soda-Fabrik» / «Бадзішэ анілін- унд сода- фабрык») — найбуйнейшы ў свеце[1] хімічны канцэрн. Штаб-кватэра — у горадзе Людвігсхафене ў зямлі Рэйнланд-Пфальц на паўднёвым захадзе Германіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Канцэрн заснаваны 6 красавіка 1865 года. Скарачэнне BASF пазначала «Badische Anilin- und Soda-Fabrik», гэта значыць «Бадэнская фабрыка па вырабе аніліну і соды», але гэта назва састарэла, засталося толькі скарачэнне.

З 1925 па 1952 кампанія ўваходзіла ў германскі хімічны канцэрн IG Farben[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Адыграла важную ролю ў развіцці вытворчасці фарбаў, пластмасаў, фармацэўтычных прэпаратаў, стварэнні прамысловага сінтэзу аміяку і інш. Адзін з вядучых у свеце вытворцаў угнаенняў, пігментаў, палімерных матэрыялаў і паўфабрыкатаў для іх выпуску, лекаў, хімічных сродкаў аховы раслін, магнітных стужак[3].

Выпускае больш за 5 тыс. найменняў гатовых вырабаў і 7 тыс. паўфабрыкатаў. Здабывае нафту, прыродны газ і вугаль. Аб'ядноўвае больш за 100 прадпрыемстваў у Германіі і каля 200 у ЗША, Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Японіі, Індыі, Бразіліі, Аргенціне і інш[3].

Уласнікі і кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

72 % акцый BASF належыць істытуцыянальным фундатарам (сярод якіх AXA SA — больш за 5 %, Allianz AG — 2,6 % і General Capital Group — 2,1 %).

Курт Бок (ням.: Kurt Bock) — старшыня савета дырэктараў, Юрген Штрубэ (ням.: Jürgen F. Strube) — старшыня наглядальнага савета.

Зноскі

  1. BASF SE information and related industry information from Hoover's United Kingdom (UK)
  2. BASF in China, History
  3. 3,0 3,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]