Belarus А3523і

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з BELARUS А3523і)
На выставе «Беларусь інтэлектуальная», БелЭкспа, 20 студзеня 2023.

Belarus А3523і — беларускі беспілотны трактар. Апарат распрацоўваўся сумеснымі намаганнямі інжынераў Упраўлення канструктарска-эксперыментальных работ №1 Мінскага трактарнага завода і спецыялістаў Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Прэзентацыя дрона прайшла 20 мая 2021 года на 75-годдзе МТЗ[1].

Створаны на базе трактара сямейства 3522/3525. Абсталяваны дызельна-электрычнай (гібрыднай) сілавой устаноўкай магутнасцю 350 к. с. і электрамеханічнай трансмісіяй. У канструкцыі ўжыта электрамеханічная бясступеньчатая трансмісія, якая выключыла прамую кінематычную сувязь дызельнага рухавіка з вядучымі коламі, што дазволіла рэалізаваць частату кручэння і момант у рэжыме максімальнай паліўнай эфектыўнасці[2][3]. Машына абсталявана GPS-навігацыяй і сістэмай дакладнага земляробства кампаніі Topcon. Прыменена інфраструктура высакахуткаснай перадачы дадзеных з дапамогай 5G-тэхналогіі кампаніі ТАА «Облочные технологии»[4].

Трактар прызначаны для выканання сфармаваных аператарам заданняў, якія могуць перадавацца выдалена праз сотавую сувязь ці ж на здымным носьбіце.

Зноскі

  1. В Минске показали первый белорусский трактор-беспилотник. Что он умеет // Onliner, 28 мая 2021
  2. Смотрите, как пашет первый белорусский беспилотный трактор BELARUS А3523і // Автобизнес, 31 мая 2021
  3. Автономный BELARUS в действии // Трактор.бел
  4. Макетный образец беспилотного трактора Belarus 3523i // Объединённый институт машиностроения Национальной академии наук Республики Беларусь, 31 мая 2021