BMW 3/20

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW 3/20[1]
BMW 3/20[1]
BMW 3/20[1] на Вікісховішчы
BMW 3/20[1] на Вікісховішчы
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. седан (4‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (2‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
I4, 788 см³, 20 к. с.
4-хутк. МКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 3200 мм
Шырыня: 1420 мм
Вышыня: 1550 мм
Колавая база: 2150[2]
Каляіна пярэдняя: 1100 мм
Каляіна задняя: 1100 мм
На рынку
Папярэднік
Infobox-jv-flechesg.png
Папярэднік
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік

BMW 3/20 PS — першы аўтамабіль нямецкага вытворцы BMW, які быў распрацаваны выключна самой BMW. Ён выпускаўся з 1932 па 1934 гады, замяніўшы мадэль 3/15, якая выраблялася па ліцэнзіі Austin Motor Company і была копіяй Austin 7.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Рухавік BMW 3/20 АМ 4

Рухавік 3/20 мадэлі базіраваўся на рухавіку Austin 7, якія выкарыстоўваліся ў мадэлях серыі 3/15, але меў адрозненні: яго каленчаты вал круціўся ў падшыпніках слізгання, а не ў падшыпніках качэння і меў ход поршня ў 80 мм, з рабочым аб’ёмам 788 мм³[1]. Канструкцыя новага рухавіка таксама мела вадзяную помпу і галоўку блока цыліндраў з верхнім размяшчэннем клапанаў. Гэтыя змены павялічылі магутнасць рухавіка да 20 к. с., але гэта не змяніла падаткаабкладальную катэгорыю 3 PS, што абумовіла пазначэнне мадэлі 3/20[3].

Колавая база мадэлі 3/20 была большай, чым у 3/15, а кузаў на 76 мм ніжэйшым[3]3/20 выкарыстоўвала хрыбтовую раму, што таксама адрознівала яе ад 3/15, якая мела раму «A» ад Austin 7[4][5]. Яна ўспадкавала ад 3/15 DA-4 незалежную пярэднюю падвеску, задняя падвеска стала незалежнай, з хісткімі паўвосямі і папярочнымі рысорамі, якія выкарыстоўваліся і спераду[1][5]. Стандартныя кузавы для аўтамабіля вырабляліся фірмай Daimler-Benz у Зіндэльфінгене[1][5].

Журналіст і інжынер Ёзэф Ганц, які крытыкаваў сістэму падвескі мадэлі 3/15 DA-4 у часопісе Motor-Kritik[6], стаў працаваць у ліпені 1931 года кансультантам па распрацоўцы 3/20 АМ-1.

Былі пабудаваны чатыры версіі мадэлі серыі 3/20: АМ 1, АМ 2, АМ-3 і АМ-4, дзе АМ азначала Аўтаклуб Мюнхен[1].

Зноскі

  1. а б в г д Norbye, с.30
  2. Baumuster BMW 3/20 PS AM 1(нявызн.). BMW Group Archive.
  3. а б Unixnerd: BMW’s Early History
  4. Noakes, с.24
  5. а б в Robson, с.36
  6. Article ‘Die Schwingachse des Kleinen,’ Motor-Kritik magazine, issue 3, early February 1931

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]