BMW 327

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW/EMW 327
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. купэ (2‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (2‑месн.)
I6, 1971 см³
4-хутк. МКПП[3]
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4500 мм
Шырыня: 1600 мм
Вышыня: 1430 мм
Колавая база: 2750 мм
Маса: 1100 кг
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW 326, BMW 328, Bristol 400
Сегмент: S-сегмент
Іншае
Аб'ём бака: 50 л
Дызайнер: Фрыц Фідлер

BMW 327 — сярэднепамерны аўтамабіль кампаніі BMW. Вырабляўся ў кузавах кабрыялет і купэ ў перыяд паміж 1937 і 1941[3], а таксама ў 1948–1955 гг. (з 1951-га — пад маркай EMW)[4].

Базіраваўся на скарочанай версіі шасі BMW 326.

Запуск[правіць | правіць зыходнік]

BMW 327 купэ

Першым 327, запушчаным у 1937 годзе, быў кабрыялет. У 1938 годзе да яго далучыўся купэ з жорсткім дахам[5]. Аўтамабіль быў карацей і ніжэй, чым яго двайнік у кузаве седан, але меў агульную знакамітую рашотку BMW і абцякальную форму, прадстаўляючы прагрэсіўны дызайн 1930-х гадоў.

Тэхнічныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

У механічным плане аўтамабіль выкарыстоўваў гідраўлічны тормаз, каробку перадач, счапленне і канструкцыю пярэдняй падвескі, якія ўпершыню былі прадстаўлены на БМВ 326, разам з залежным мостам, які выкарыстоўваўся на БМВ 320 і БМВ 328. У аўтамабіле быў усталяваны M78 6-цыліндравы радны рухавік[5]. Абвешчаная максімальная хуткасць складала 125 км/г.[5]

Існавала больш магутная версія, 327/28, яе прапанавалі з рухавіком M328[5]. Да 1940 года было выпушчана 569 экзэмпляраў 327/28 версіі[1]

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Па меркаванню некаторых энтузіястаў мадэль 327 засланіў яго больш бескампрамісны брат, 80 к.с. BMW 328, які з’явіўся ў красавіку 1936 года. У свой час, аднак, 327 прадаваўся добра: паміж 1937 і 1941 гадамі было выпушчана 1396 машын з базавай версіяй рухавіка[1] і пасля 1945 года вытворчасць мела значны маштаб.

Пасля Другой сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

EMW 327

У 1945 годзе Айзенах быў акупіраваны войскамі Злучаных Штатаў. Аднак згодна з дамовай, Цюрынгія трапляе у Савецкую акупацыйную зону. Аўтамабільны завод BMW у Айзенахе не быў цалкам разбураны, і зборка 327 мадэлі была адноўлена. Пры гэтым, вытворчасць аўтамабіляў знаходзілася па-за кантролем штаб-кватэры BMW у Мюнхене.

Пасля ўтварэння ГДР стала відавочна, што фабрыка ў Айзенахе не вернецца пад кантроль BMW. Гэта выклікала зацяжную спрэчку з нагоды брэнда BMW і іншых актываў, але ў 1952 годзе было ўстаноўлена, што мадэлі, якія вырабляюцца ў Айзенахе, у тым ліку 327, павінны быць пад маркай EMW (Eisenacher Motoren Werke), а не BMW (Bayerische Motoren Werke). EMW змянілі сіне-белы значок ад BMW на чырвона-белы медальён.

Дакладна не вядома, колькі экзэмпляраў 327 пасля вайны былі выпушчана як BMW і колькі як EMW, але агулам было выраблена 505 асобнікаў[2] — 353 кабрыялеты і 152 купэ[4].

Зноскі

  1. а б в Norbye, Jan P. (1984).
  2. а б Robson, Graham (2008-11-07).
  3. а б 1938 BMW 327. conceptcarz.com. Праверана 12 лютага 2008.
  4. а б Достояние империи // За рулём : часопіс. — 2012. — № 08. — С. 218-222. (руск.)
  5. а б в г Odin, L.C. World in Motion 1939 - The whole of the year's automobile production.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]