BMW F15

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
BMW X5 (F15)
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 2013—цяперашні час
Зборка: Flag of Germany.svg ФРГ
Flag of the United States.svg ЗША
Flag of Egypt.svg Егіпет
Flag of Indonesia.svg Інданезія
Flag of Russia.svg Расія
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. красовер (5‑месн.)
8-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4886 мм
Шырыня: 1938 мм
Вышыня: 1762 мм
Клірэнс: 209 мм
Колавая база: 2993 мм
Каляіна пярэдняя: 1644 мм
Каляіна задняя: 1650 мм
Маса: 2175 кг (50i)
2070 кг (30d)
2190 кг (50d)
Поўная маса: 2885 кг (50i)
2780 кг (30d)
2900 кг (50d)
На рынку
Папярэднік
Infobox-jv-flechesg.png
Папярэднік
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік
Падобныя мадэлі: Mercedes-Benz M-класс, Cadillac SRX, Acura MDX
Сегмент: J-сегмент
Іншае
Грузападымальнасць: 650 л
Аб'ём бака: 85 л
Дызайнер: Д. Дукеч

BMW F15 — трэцяе пакаленне знакамітага сярэднепамернага красовера BMW X5 нямецкай кампаніі BMW. Выпуск мадэлі быў пачаты ў лістападзе 2013 года ў Еўропе. Адначасова з запускам новай мадэлі з вытворчасці была знятая папярэдняя — E70.

З’яўленне[правіць | правіць зыходнік]

Тэсціраванне мадэлі. Экстэр'ер быў зачынены камуфляжам, каб не раскрываць яго заўчасна

Яшчэ да рашэння запуску новага пакалення X5 французскае выданне l’automobile Magazine паказала магчымыя малюнкі мадэлі, прытым даволі падобныя на будучы аўтамабіль[1]. У маі 2012 года наступнае пакаленне было заўважана падчас тэсціравання на Паўночнай пятлі. Тады ж брытанскае выданне Autoevolution праінфармавала аб некаторых рухавіках і новаўвядзенні аўтамабіля[2]. Праз некалькі дзён з’явіліся фота закамуфліраванага салона і, адпаведна, раскрытыя некаторыя асаблівасці інтэр’еру[3]. Яшчэ праз 2 месяцы выданнем l’automobile Magazine былі паказаныя здымкі ўжо не закамуфліраванага салона[4]. У канцы 2012 года на адной з вуліц Германіі быў зноў заўважана замаскіраванае новае пакаленне, аднак камуфляжу было прыкметна менш[5]. У сярэдзіне студзеня 2013 года кампаніяй Jadi Modelcraft былі апублікаваныя фатаграфіі канчатковага аўтамабіля[6]. У маі 2013 года кампанія прадаставіла афіцыйную інфармацыю і выявы аўтамабіля[7].

Новаўвядзенні[правіць | правіць зыходнік]

Выгляд ззаду

Нягледзячы на чуткі і зацвярджэння кампаніі, 3 пакаленне не атрымала новую платформу і нават мае тыя жа яе памеры, аднак з папярэднім пакаленнем новае не мае ні адной агульнай кузаўной дэталі. Салон таксама якасна змяніўся (напрыклад, з’явіліся новая скура і павялічаны дысплей), хоць размяшчэнне кнопак засталося ранейшым. Аўтамабіль атрымаў практычна ўсе сучасныя сістэмы бяспекі: сістэмы аўтаматычнага тармажэння, кругавога агляду, кантролю за паласой руху і стомленасцю вадзіцеля і нават самастойнага руху ў корках — машына можа не толькі разганяцца і тармазіць, але і паварочваць[8].

Рухавікі і каробка перадач[правіць | правіць зыходнік]

Аўтамабіль аснашчаецца 4 турбарухавікамі: 2 бензінавымі і 2 дызельнымі. Усе яны даступныя толькі з поўным прывадам (звычайная 2-літровая таксама даступная з заднім) і 8-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач кампаніі ZF Friedrichshafen AG[9].

  • Памернасць колаў — 255/55R18
  • Пярэдняя падвеска — незалежная, спружынная, на падвойных папярочных рычагах
  • Задняя падвеска — незалежная, спружынная, шматрычагавая
  • Рулявое кіраванне — Шасцярня-рэйка з гідраўзмацняльнікам
  • Дыяметр развароту — 12,7
  • Тормазы — дыскавыя, вентыляваныя

Гібрыдная версія[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні кампанія абвясціла аб гібрыднай версіі аўтамабіля — X5 eDrive, якая зможа праехаць на акумулятарах да 30 км, а максімальная хуткасць будзе складаць 120 км/г[10]. Яна была паказана на Франкфурцкім аўтасалоне. Заяўлены сярэдні расход паліва — 3,8 л/ 100 км, разгон да 100 км/г — 7 секунд[11].

X5M[правіць | правіць зыходнік]

Спартыўная версія — M — аснашчаецца рухавіком з падвойным турбанаддзіманнем. Акрамя гэтага ён мае адаптыўную спартыўную падвеску Adaptive M і колы 20 цаляў[12].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Новый BMW X5: первые рисунки (руск.) . auto.mail.ru (22 лістапада 2011). Праверана 16 снежня 2013.
  2. BMW X5 нового поколения тестируют на треке (руск.) . auto.mail.ru (30 мая 2012). Праверана 16 снежня 2013.
  3. Новая BMW X5. Первые фото салона (руск.) . auto.mail.ru (2 чэрвеня 2012). Праверана 16 снежня 2013.
  4. Новая BMW X5: есть фото салона (руск.) . auto.mail.ru (21 верасня 2012). Праверана 16 снежня 2013.
  5. Новая BMW X5 засветилась на фото (руск.) . auto.mail.ru (20 снежня 2012). Праверана 16 снежня 2013.
  6. Новая BMW X5 засветилась на фото (руск.) . auto.mail.ru (15 студзеня 2013). Праверана 16 снежня 2013.
  7. Новый BMW X5. Официально (руск.) . auto.mail.ru (30 мая 2013). Праверана 16 снежня 2013.
  8. BMW X5: старый, но новый (руск.) . auto.mail.ru (14 лістапада 2013). Праверана 16 снежня 2013.
  9. Мчим по Британской Колумбии на кроссоверах BMW X5 (руск.) . drive.ru (21 верасня 2013). Праверана 16 снежня 2013.
  10. BMW X5 eDrive – 30 км без бензина (руск.) . auto.mail.ru (23 жніўня 2013). Праверана 16 снежня 2013.
  11. Гибридный X5 можно будет зарядить от розетки (руск.) . auto.mail.ru (11 верасня 2013). Праверана 16 снежня 2013.
  12. Новый BMW X5 — больше роскоши и опций, лучше управляемость и комфорт (руск.) . zr.ru (10 верасня 2013). Праверана 16 снежня 2013.
  13. Названы претенденты на звание Лучший автомобиль в Америке (руск.) . auto.mail.ru (2 кастрычніка 2013). Праверана 16 снежня 2013.
  14. Немцы назвали лучшие автомобили (руск.) . auto.mail.ru (13 лістапада 2013). Праверана 16 снежня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]