BMW F22

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW F22
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 20132021
Зборка:  ФРГ
6 ст. МКПП
8 ст. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4432 мм
Шырыня: 1774 мм
Вышыня: 1418 мм
Колавая база: 2690 мм
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
E82 (купэ), E88 (кабрыялет)
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW F20
Сегмент: C-сегмент
Іншае
Дызайнер: Крыстафер Вайль

BMW F22 — аўтамабілі ў кузаве купэ і кабрыялет ад нямецкага аўтавытворцы BMW, якія ўваходзяць у 2-ю серыю BMW. Вырабляліся з 2013 па 2021 год.

Нягледзячы на тое, што F22 з’яўляецца пераемнікам купэ 1-й серыі, ён выпускаецца менавіта ў 2-й серыі BMW. Назва, прысвоеная 2-й серыі, вынікае ў адпаведнасці з рацыянальнай сістэмай пазначэнняў мадэляў BMW — няцотныя лікі прысвойваюцца традыцыйным чатырохдзверным мадэлям, у той час, як цотныя — спартыўным купэ і кабрыялетам. Мадэльны шэраг складаўся з 218d, 220d, 220i, 225d, 228i і BMW M235i.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

BMW M235i
BMW M235i, выгляд ззаду

Аўтамабіль быў прадстаўлены ў 2014 годзе на Паўночнаамерыканскім міжнародным аўтасалоне[1][2] і затым на 13-м Пекінскім міжнародным аўтасалоне.[3]

Першапачаткова мадэльны рад складаўся з мадэляў 220i, M235i (326 к. с.) і 220d.[4] Мадэлі 218d (143 к. с.) і 225d (218 к. с.) былі дабаўлены ў сакавіку 2014 года.[5] Мадэлі 228i (245 к. с.), M235i xDrive (326 к. с.) былі дададзеныя летам 2014 года.[6] Першапачатковы мадэльны шэраг для паўночнаамерыканскага і канадскага рынкаў уключаў мадэлі 228i (243 к. с.) і M235i (324 к. с.).[7][8]

Продаж у Вялікабрытаніі стартавалі ў сакавіку 2014 года. Першапачаткова мадэльны шэраг складаўся з 220i (184 к. с.), M235i (326 к. с.) і 220d (184 к. с.).[9] Мадэль 228i была дабаўлена летам 2014 года.[10]

Абсталяваны двух-турбінным 3,0-літровым радным шасці-цыліндравым маторам, M2 выдаваў 365 к. с. (272 кВт) пры 6500 аб/хв. з максімальнымі абаротамі да 7000 аб/хв. Момант склаў 465 Нм паміж 1400-5560 аб/хв.

У 2016 годзе было прадстаўлена купэ BMW M2, абсталяванае дапрацаваным шасціцыліндравым радным бензінавым маторам N55 аб'ёмам 3,0 літра з адным турбакампрэсарам. Магутнасць сілавога агрэгата складае 370 r. с. Таксама аўтамабіль адрозніваецца ад стандартнага купэ іншымі падвескамі, па канструкцыі аналагічнымі тым, якія прымяняюцца на мадэлях BMW M3 і BMW M4[11].

2015 BMW 228i[правіць | правіць зыходнік]

Пакет 2015 BMW 228i, які ўключае ў сябе адаптыўную M падвеску паменшаную на 10 мм, шыны Michelin Pilot Super Sport на унікальных літых 18-цалёвых дысках, з механічнай рулявой рэйкай BMW Variable Sport Steering і M спартыўнымі тармазамі (чатырох-поршневыя пярэднія супарты, двух-поршневыя заднія супарты, 13,4/13,6-цалёвыя пярэднія/заднія тармазныя дыскі, цёмна-сінія супарты з лагатыпам M), сталі даступнымі з ліпеня 2014 года (вытворчасць) для абодвух мадэляў купэ BMW 228i з 6-ступеньчатай механічнай і 8-ступеньчатай спартыўнай аўтаматычнай каробкамі перадач. 2015 BMW 228i з пакетам Track Handling Package была прадстаўлена ў 2014 годзе на Міжнародным аўтасалоне ў Нью-Ёрку.[12]

BMW M235i Racing[правіць | правіць зыходнік]

BMW M2 на Жэнеўскім аўтасалоне 2016

M235i Racing з’яўляецца гоначная версія 2 серыі ад падраздзялення BMW Motorsport. Аўтамабіль мае 3,0-літровы радны шасці-цыліндравы рухавік з максімальнай магутнасцю 333 к. с. (245 кВт). Аўтамабіль мае антыблакіровачную сістэму тармазоў, кантроль цягі і дынамічны кантроль устойлівасці.

BMW M2 (F87)[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2015 года, BMW прадставіў новы флагман 2 серыі, M2. Ён з’яўляецца ўскосным пераемнікам купэ 1 серыі M. Вытворчасць купэ M2 пачалося ў канцы 2015 года, а продаж ў Вялікабрытаніі з красавіка 2016 года, быў прадстаўлены на Паўночнаамерыканскім аўтасалоне ў Дэтройце.[13] Аўтамабіль з рухавіком BMW N55 развівае магутнасць 370 к. с. (272 кВт). З 6-ступеньчатай механічнай каробкай перадач, M2 разганяецца да 100 км/г за 4,5 секунды, альбо за 4,3 секунды з 7-ступеньчатым DCT аўтаматам.[14] Максімальная хуткасць абмежаваная электронікай на адзнацы 250 км/г, але абмежаванне, у якасці опцыі, можа быць павялічана да 270 км/г.

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Рухавікі[правіць | правіць зыходнік]

бензінавыя рухавікі[15][16][17]
Мадэль Гады Апісанне і код Магутнасць, момант @аб/хв
218i (136 к.с.) з 2015 года 1499 куб. см, радны 3-цыліндравы з двума турбінамі (B38A15M0) 136 к. с. (100 кВт) @4500-6000, 220 Нм @1250-4500
220i (184 к.с.) з 2014 года 1997 куб. см, радны 4-цыліндравы з двума турбінамі (N20B20U0) 184 к. с. (135 кВт) @5000-6250, 270 Нм @1250-4500
228i (243 к.с.) з 2014 года 1997 куб. см, радны 4-цыліндравы з двума турбінамі (N20B20) 243 к. с. (179 кВт) @5000-6500, 346 Нм @1250-4800
228i (245 к.с.) з 2014 года 1997 куб. см, радны 4-цыліндравы з двума турбінамі (N20B20U0) 245 к. с. (180 кВт) @5000-6500, 350 Нм @1250-4800
M235i (324 к.с.) з 2014 года 2979. куб. см, радны 6-цыліндравы з двума турбінамі (N55B30) 324 к. с. (238 кВт) @5800-6000, 447 Нм @1300-4500
M235i (326 к.с.) з 2014 года 2979. куб. см, радны 6-цыліндравы з двума турбінамі (N55B30O0) 326 к. с. (240 кВт) @5800-6000, 450 Нм @1300-4500
M235i xDrive (326 к.с.) з 2014 года 2979. куб. см, радны 6-цыліндравы з двума турбінамі (N55B30O0) 326 к. с.  (240 кВт) @5800-6000, 450 Нм @1300-4500
M2 (370 к.с.) з 2016 года 2979. куб. см, радны 6-цыліндравы з двума турбінамі (N55B30T0) 370 к. с. (272 кВт) @6500, 500 Нм @1450-4750
дызельныя рухавікі
Мадэль Гады Апісанне і код Магутнасць, момант @аб/хв
218d (150 к.с.) з 2014 года 1995 куб. см, радны 4-цыліндравы турба (B47D20) 150 к. с. (148 кВт) @4000, 330 Нм @1750-2250
220d (184 к.с.) з 2014 года 1995 куб. см, радны 4-цыліндравы турба (N47D20O1) 184 к. с. (181 кВт) @4000, 380 Нм @1750-2750
220d (190 к.с.) з 2014 года 1995 куб. см, радны 4-цыліндравы турба (B47D20) 190 к. с. (187 кВт) @4000, 400 Нм @1750-2500
225d (218 к.с.) з 2014 года 1995 куб. см, радны 4-цыліндравы турба (N47D20T1) 218 к. с. (215 кВт) @4400, 450 Нм @1500-2500

Маркетынг[правіць | правіць зыходнік]

У рамках рэкламнай кампаніі BMW ў ЗША, рэкламны ролік з BMW 2 серыі пад назвай «Факел» паказваўся да і падчас трансляцыі на канале NBC Зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы.[18]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]