BMW F40

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW F40
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 2019—цяперашні час
Зборка:  ФРГ
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. хэтчбэк (5‑месн.)
6 ст. МКПП
8 ст. АКПП
7 ст. DCT
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4319 мм
Шырыня: 1799 мм
Вышыня: 1434 мм
Колавая база: 2670 мм
Маса: 1365 кг — 1600 кг
Поўная маса: 1870 кг — 2085 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
 
Сегмент: C-сегмент
Іншае
Аб'ём бака: 42 л
Дызайнер: Себасцьян Зім

BMW F40 — трэцяе пакаленне пяцідзвернага кампактнага хэтчбэка BMW 1 серыі. Машына была прадстаўлена 27 мая 2019 на базе агульнай з F48 X1 і Mini Countryman пярэдняпрываднай платформы. Ён будзе прапаноўвацца з 5 рухавікамі — ад базавай мадэлі 116d да топавай версіі M135i xDrive. Прапаноўваюцца наступныя варыянты трансмісіі: шасціступеньчатая механічная, сяміступеньчатае аўтаматычнае падвойнае счапленне і 8-ступеньчатая АКПП[1][2].

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

Франтальны краш-тэст са 100%-перакрыццём выявіў небяспечную нагрузку ад рамяня на грудную клетку задняга пасажыра. Пярэднія сядзенні хэтчбека не вельмі добра абараняюць ад хлыставых траўмаў шыі, а на перадку шмат жорсткіх зон, якія павышаюць імавернасць цяжкіх траўмаў пры наездзе на пешахода. Аднак электронныя памочнікі спрацавалі штатна[3].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2019[4]
Балы %
Бяспека дарослых пасажыраў 31,8 83%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 43 87%
Бяспека пешаходаў 36,5 76%
Актыўная бяспека 9,5 72%
Пратэставаны аўтамабіль:
BMW 118i

Зноскі