BMW Z1

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
BMW Z1
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19861991
Зборка: Flag of the United States.svg ЗША
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. родстар (2‑месн.)
2‑дзв. купэ (2‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (2‑месн.)
Платформа: BMW E30
2.5л BMW M20B25 I6
5-хутк. МКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 3921 мм
Шырыня: 1690 мм
Вышыня: 1227 мм
Колавая база: 2447 мм
Маса: 1250 кг
На рынку
Папярэднік
Infobox-jv-flechesg.png
Папярэднік
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік
Звязаныя: BMW E30
Сегмент: S-сегмент
Іншае
Дызайнер: Харм Лагаай (1991)

БМВ Z1— двухмесны родстар, распрацаваны нямецкім аўтавытворцам BMW, натхнёны яго знакамітым папярэднікам 507. Ён выпускаўся з сакавіка 1989 года па чэрвень 1991 года[1]. Z1 меў асаблівыя дзверы, якія хаваліся ў дзвярныя парогі. У агульнай складанасці было выпушчана 8000 аўтамабіляў. Усе мадэлі Z1 былі з левым рулём.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы ўзор Z1 быў прадстаўлены для прэсы кампаніяй BMW у 1986 годзе, а афіцыйная прэзентацыя адбылася ў 1987 годзе на Франкфурцкім аўтасалоне. Першапачатковы попыт быў настолькі вялікім, што BMW да пачатку вытворчасці мела ўжо 5000 заказаў. Тым не менш, попыт значна ўпаў прыкладна ў 1988 годзе і BMW спыніў вытворчасць у 1991 годзе. Ёсць меркаванне, што падзенне попыту было абумоўлена першапачатковым завышаным попытам ад спекулятыўных інвестараў[2]. Аднак у 1988 годзе BMW паведаміла, што яна мае 35000 заказаў на Z1.

Распрацоўка BMW Z1 заняла тры гады і вялася ўласным падраздзяленнем BMW Forschung und Technik GmbH. Стварэнне Z1 прыпісваецца Ульрыху Безу і яго камандзе ў BMW Technik GmbH (Харм Лагаай, Аляксандр Прэгль, Рудольф Мюлер, Луц Янсен, Вольф-Генрык Менке, Дытэр Шафнер, Клаўс Фаўст, Сабіна Зямелка, Патрык Аюб і Стэфан Старк). Кіраванне праектам было перададзена Клаўсу Фаўсту, калі Без перайшоў у Porsche AG ў кастрычніку 1988 года.

На BMW Z1 былі распрацаваны і дэбюціравалі новыя тэхналогіі. Дызайнер Z1 Харм Лагаай адзначаў, што вытворчасць Z1 дапамагла BMW зарэгістрыраваць патэнты на высокаінтэнсіўныя газаразрадныя лямпы, трубчасты каркас, механізм дзверы і шасі асновы кузава.

Z-серыя[правіць | правіць зыходнік]

Літара Z у абазначэнні Z1 першапачаткова азначала ням.: Zukunft (што азначала будучыня) і пасля была распаўсюджана на іншыя машыны ў серыі: Z3, Z4 і Z8). Усе гэтыя аўтамабілі (у тым ліку і Z1) былі двухдзверныя родстары (за выключэннем некалькіх М купэ і мадэляў Z3 і Z4 са складным жорсткім дахам).

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Шасі[правіць | правіць зыходнік]

БМВ Z1

Шасі было распрацавана спецыяльна для Z1 і мела шэраг інавацыйных функцый: зменныя кузаўныя панэлі, неперарыўныя цынкавыя зварныя швы, састаўное днішча, і незвычайныя дзверы. Некаторыя часткі аўтамабіля (уключаючы рухавік, каробку перадач і пярэднюю падвеску) былі запазычаныя ад BMW E30 325i і 325Ix, але Z1 шмат у чым заставалася арыгінальнай[3].

Корпус быў выраблены з пластыка і можа быць цалкам зняты з шасі. Бакавыя панэлі і дзверы вырабляліся з XENOY тэрмапластыка вытворчасці General Electric. Капот, багажнік і дах былі зроблены са шклапластыкавых камплектуючых Seger + Hoffman AG. Аўтамабіль быў афарбаваны спецыяльным эластычным лакам, распрацаваным сумесна AKZO Coatings і BMW Technik GmbH.

Падчас запуску продаж Z1 BMW прапанаваў уладальнікам набыць дадатковы набор кузаўных панэляў і час ад часу мяняць колер аўтамабіля. Аўтамабіль мог рухацца зусім без кузаўных панэляў, які і Pontiac Fiero. BMW адзначылі, што кузаў можа быць цалкам зменены за 40 хвілін, але ўладальнікі Z1 паведамлялі, што гэта вельмі аптымістычная ацэнка[4].

Увесь аўтамабіль быў распрацаваны з улікам аэрадынамікі. У прыватнасці, усё днішча цалкам плоскае, а глушыцель і задні бампер былі распрацаваны ў якасці інтэгральных аэрадынамічных кампанентаў для памяншэння турбулентнасці і задняга ўздыму. Пярэдні бампер, як паведамляецца, стварае зону высокага ціску перад пярэднімі коламі, што павялічвае цягу пярэдніх колаў[5]. Z1 мае каэфіцыент аэрадынамічнага супраціўлення 0.36 Cd уверсе і 0,43 Cd унізе.

Дзверы[правіць | правіць зыходнік]

Дзверы з’язджаюць вертыкальна ўніз у корпус аўтамабіля, а не адчыняюцца ўбок або ўверх. Першым аўтамабілем з хаваючыміся дзвярыма быў Kaiser Darrin; яны слізгалі наперад у пярэднія крылы. Натхненне на такую думку прыйшло з больш традыцыйных родстараў, якія часта аснашчаюцца здымнымі металічнымі або тканіннымі дзвярыма. Так як здымныя дзверы не ўпісваліся ў канцэпцыю распрацоўваючагася БМВ, замест іх былі ўсталяваныя высоўныя дзверы.

Кузаў з яго высокімі парогамі, прапануе супрацьаварыйную ахову, нягледзячы на тып дзвярэй, таму аўтамабіль можа быць законна і бяспечна ездзіць нават з апушчанымі ўніз дзвярыма, але гэта незаконна ў ЗША

Вокнамі можна кіраваць незалежна ад дзвярэй, тым не менш, яны засоўваюцца аўтаматычна, калі дзверы апускаюцца. І вокны і дзверы прыводзяцца ў дзеянне ад электрарухавікоў праз зубчастыя гумовыя рамяні, але могуць рухацца і ўручную ў экстранай сітуацыі[6].

Трансмісія[правіць | правіць зыходнік]

І рухавік (БМВ M20B25) і пяціступеньчатая механічная каробка перадач (Getrag 260/5) былі атрыманы ад спартыўнага Е30 мадэлі 325i. 2.5-літровы (2494 см3) 12-клапанны SOHC радны шасціцыліндравы рухавік размешчаны з нахілам 20 градусаў направа, каб кампенсаваць нізкую лінію даха[2]. Рухавік выдае 168 к.с. пры 5800 аб/хв. і 222 Нм круцільнага моманту[7]

Падвеска[правіць | правіць зыходнік]

Для Z1 была спецыяльна распрацавана задняя падвеска, якую назвалі Z воссю[6]. Таксама ён быў адным з першых BMW з усталяванай шматрычагавай канструкцыяй. У 1990-я гады Z вось была выкарыстана ў розных аўтамабілях групы BMW, у тым ліку Е36 3 серыі і R40 Rover 75.

На Z1 усталёўваліся колы дыяметрам 15 цаляў і шырынёй 7 цаляў спераду і ззаду, з 205/55VR-15 шынамі[8]

Вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

BMW выпусціла ўсяго 8000 штук Z1. Большасць з іх (6443) былі прададзеныя BMW на родным нямецкім рынку[9]. Італія, краіна, якая ў выніку атрымала другую па велічыні колькасць Z1, усяго атрымала менш за 7% ад агульнага аб'ёму прададзеных на нямецкім рынку аўтамабіляў. Як паведамлялася, BMW быў не ў стане зрабіць больш за 10-20 Z1 машын у дзень[10]. Ні адной машыны афіцыйна не было прададзена ў Паўночнай Амерыцы, але былі прыклады самастойна імпартаваных аўтамабіляў.

Ёсць інфармацыя, што BMW сабраў 12 экзэмпляраў Z1 на працягу 1986 і 1987 гадоў, такім чынам давёўшы іх агульную колькасць да 8012 машын[11][12]. Тым не менш, большасць крыніц сыходзіцца на 8000 штуках.

Больш за палову ўсіх Z1 аўтамабіляў (у прыватнасці, 4091) былі зроблены ў варыянце 1990 мадэльнага года. Семдзесят восем Z1 былі выкарыстаны ў якасці тэставых аўтамабіляў, але большасць з іх былі пазней прададзеныя без гарантыі, і, як мяркуецца, па больш нізкай цане.

Z1 быў даступны ў шасці колерах кузава і чатырох колерах інтэр’еру. Большасць (6177 экзэмпляраў) былі чырвоныя, чорныя або зялёныя з цёмна-шэрым інтэр’ерам[12]. Светла-жоўты экстэр’ер (ням.: fun-gelb або англ.: fun yellow; зроблена 133 штукі) або чырвоны інтэр’ер (38 штук) з’яўляюцца самымі рэдкімі варыянтамі колеру Z1. Колеры сіні басейн (англ.: swimming pool blue) і такі аранжавы (англ.: oh-so-orange) былі зарэзервіраваны для аўтамабіляў дызайнераў, Беза і Лагаая.

Як паведамляецца, дзесьці 1101 аўтамабіль Z1 быў прададзены без папярэднеўстаноўленых на заводзе радыё. У гэтых аўтамабілях спецыялісты BMWS AG пасля ўсталёўвалі радыёпрыёмнікі Sony.

Ніводны з Z1 не быў прададзены з кандыцыянерам. Прыборная панэль была вельмі маленькай і не хапала месца для інсталяцыі адначасова цепла- і ахаладжальных прыбораў. Некаторыя Z1 былі дааснашчаны кандыцыянерам ад BMW E30, але, як паведамляецца, у іх былі зняты абагравальныя печкі. 

У мадэлях Z1, якія экспартыраваліся ў Францыю, фары мелі жоўты колер[13].

Цана[правіць | правіць зыходнік]

Новыя аўтамабілі Z1 прадаваліся ад 83 000 да 89 000 ДМ[10][14] або ад €42 000 да €45 500. Па стану на 2001 год, патрыманы аўтамабіль BMW Z1 прадаваўся ад 125 000 да 250 000 французскіх франкаў (ад €19 000 да €28 000) у Францыі, ў тым ліку 19.6% ПДВ[15]. У 2004 годзе за адзін экзэмпляр было выручана крыху больш за £20 000 на аўкцыёне Бонэма[2]. У 2006 годзе Z1 можна было набыць у Францыі па цане ад €25 000 да €30 000 для аўтамабіляў у ідэальным стане з невялікім прабегам. У 2016 годзе цана на Z1 складае ад €34 950[16].

Атрыбутыка і іншая інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Minichamps, Schabak, Revell і Herpa зрабілі металічныя і пластыкавыя мадэлі Z1. Акрамя таго, ў Францыі былі выпушчаныя 16 000 тэлефонных карт (10 000 у лютым 1992 года і 6 000 у лістападзе 1997 года) з фатаграфіямі Z1[17].

BMW Z1 таксама прымаў удзел у фільме Джэкі Чана Даспехі Бога 2: аперацыя «Кондар».

BMW Z1 быў паказаны ў эпізодзе серыяла Аўтадылеры(англ.) бел. ў 2014 годзе. Аўтары купілі машыну з нестандартным жоўтым колерам і вырашылі перафарбаваць здымныя панэлі назад у чырвоны. Эд Чайна агучыў, што BMW пры продажы прапанаваў пакупнікам дадатковыя кузаўныя панэлі, як аксэсуар, і што панэлі (г.зн., і колер аўтамабіля) могуць быць зменены на працягу 40 хвілін. На жаль, ім спатрэбілася шэсць гадзін, каб зняць усе панэлі кузава з аўтамабіля.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]