Barbican Centre (Ёрк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Barbican Centre, Ёрк)

Barbican Centre — крыты забаўляльны цэнтр у горадзе Ёрк, Англія. На арэне праводзяцца розныя музычныя мерапрыемствы, сямейныя шоў, грамадскія мерапрыемствы, а таксама канферэнцыі на працягу ўсяго года. На арэне 1500 сядзячых месцаў і 1900 стаячых[1]. Barbican Centre таксама з’яўляецца месцам правядзення аднаго з самых прэстыжных снукерных турніраў, чэмпіянату Вялікабрытаніі, які праходзіў на гэтай арэне з 2001 па 2006 гады і з 2011 года па сённяшні дзень штогод[2]. Цэнтр размешчаны на паўднёвым ускрайку цэнтра Ёрка, насупраць гарадскіх сцен[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. York Barbican Centre(недаступная спасылка). visityork.org. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2012. Праверана 7 December 2011.
  2. UK Snooker Championship(недаступная спасылка). Yorkbarbican.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2011. Праверана 7 December 2011.
  3. How to find York Barbican(недаступная спасылка). Yorkbarbican.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2011. Праверана 7 December 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт