Перайсці да зместу

Beatles For Sale

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Beatles For Sale
Студыйны альбом The Beatles
Дата выпуску 4 снежня 1964
Запісаны 11, 14 жніўня, 29—30 верасня, 6, 18, 26 кастрычніка 1964, Abbey Road Studios
Жанры
Працягласць 33:41
Прадзюсар Джордж Марцін
Краіна  Вялікабрытанія
Лэйбл Parlophone
Прафесійныя рэцэнзіі

Beatles For Sale (з англ. — «Бітлз на продаж») — чацвёрты студыйны альбом The Beatles, выпушчаны ў снежні 1964 года на лэйбле Parlophone.

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля поспеху песень Ленана і Мак-Картні ў папярэднім альбоме A Hard Day's Night гурт вярнуўся да запісу запазычаных песень — у альбоме Beatles For Sale іх шэсць. Гэта тлумачыцца тым, што згодна з умовамі кантракта гурт павінен быў запісаць чацвёрты альбом за вельмі кароткі час, запісы праводзіліся ў нешматлікіх перапынках паміж гастрольнымі турамі. Астатнія восем песень былі напісаны Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні.

Ніводная з песень гэтага альбома не была выпушчана сінглам у Вялікабрытаніі. Тым не менш, такія песні як «I’ll Follow the Sun» і «Eight Days a Week» вельмі вядомыя і па сённяшні дзень. Раннія варыянты песні «I’ll Follow the Sun» былі напісаны Полам Мак-Картні яшчэ да ўзнікнення The Beatles. Поспех песні «Eight Days a Week» можна патлумачыць тым, што яна выйшла сінглам у ЗША, а таксама не раз выдавалася ў розных зборніках пасля распаду гурта.

Песні «I’m a Loser», «Baby’s in Black» і «Rock and Roll Music» сталі неад'емнай часткай канцэртнага рэпертуара The Beatles. Апошнія дзве з іх выконваліся на гастролях гурта аж да спынення ім канцэртнай дзейнасці ў 1966 годзе.

У брытанскім хіт-парадзе дыск займаў 1-е месца на працягу сямі тыдняў запар з 19 снежня 1964 года, затым адзін тыдзень на 1-м месцы з 27 лютага 1965 года і тры тыдні запар на 1-м месцы з 1 мая 1965 года (CD-версія дасягнула 45-га месца ў 1987 годзе).

Спіс кампазіцый

[правіць | правіць зыходнік]

Словы і музыка ўсіх песень напісаны Джонам Ленанам і Полам Мак-Картні, за выключэннем адзначаных асоба. 

Бок 1
НазваВакал Працягласць
1. «No Reply» Ленан 2:15
2. «I’m a Loser» Ленан 2:28
3. «Baby’s in Black» Ленан і Мак-Картні 2:07
4. «Rock and Roll Music» (Чак Беры)Ленан 2:33
5. «I’ll Follow the Sun» Мак-Картні 1:53
6. «Mr. Moonlight» (Рой Лі Джонсан)Ленан 2:33
7. «Kansas City/Hey-Hey-Hey-Hey!» (Джэры Лібер/Майк Столер і Літл Рычард)Мак-Картні 2:33
Бок 2
НазваВакал Працягласць
1. «Eight Days a Week» Ленан і Мак-Картні 2:45
2. «Words of Love» (Бадзі Холі)Ленан і Мак-Картні 2:12
3. «Honey Don’t» (Карл Перкінс)Стар 2:55
4. «Every Little Thing» Ленан і Мак-Картні 2:01
5. «I Don’t Want to Spoil the Party» Ленан і Мак-Картні 2:33
6. «What You’re Doing» Мак-Картні 2:30
7. «Everybody’s Trying to Be My Baby» (Карл Перкінс)Харысан 2:23

Удзельнікі запісу

[правіць | правіць зыходнік]

The Beatles:

Дадатковы музыкант:

  1. Ewing, Tom (8 September 2009). "The Beatles: Beatles for Sale" Архіўная копія ад 10 жніўня 2019 на Wayback Machine. Pitchfork Media.
  2. Hickey, Andrew (2010). The Beatles in Mono. Raleigh, NC: lulu.com. ISBN 978-1-4461-8489-9.
  3. Riley, Tim (2002) [1988]. Tell Me Why – The Beatles: Album by Album, Song by Song, the Sixties and After. Cambridge, MA: Da Capo Press. ISBN 978-0-306-81120-3.
  4. MacDonald, Ian (2005). Revolution in the Head: The Beatles' Records and the Sixties (2nd rev. edn). Chicago, IL: Chicago Review Press. ISBN 978-1-55652-733-3.