Begin Again (песня Тэйлар Свіфт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Begin Again»
Вокладка сінгла «Begin Again» (P175, 2012)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Red
Выпушчаны 1 кастрычніка 2012
Мова англійская
Фармат CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя
Жанр кантры
Працягласць 3:58
Лэйбл Big Machine
Прадзюсар Дэн Хаф, Нэйтан Чапмэн, Тэйлар Свіфт
Аўтар песні Тэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«We Are Never Ever Getting Back Together»
(2012)
«Begin Again»
(2012)
«I Knew You Were Trouble»
(2012)

«Begin Again» (бел. «Пачынаецца зноў») — другі сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Кампазіцыя была напісана самой спявачкай, а з прадзюсіраваннем ёй дапамагалі Дэн Хаф і Нэйтан Чапмэн. Першапачаткова трэк быў выпушчаны 25 верасня 2012 года як прома-сінгл[1]. Пазней лэйбл Big Machine прадставіў яго ў якасці другога паўнавартаснага сінгла з будучага альбома артысткі[2].

«Begin Again» атрымала адабрэнне музычных крытыкаў[3][4][5]. Многія пазітыўна ацанілі вяртанне Свіфт да каранёў музыкі кантры, якая зрабіла яе папулярнай выканаўцай. Тэкст песні апісвае сітуацыю, калі чалавек улюбляецца зноў, перажыўшы цяжкае растанне з папярэднім палюбоўнікам[6]. Кампазіцыя дасягнула верхняй дзясяткі галоўнага амерыканскага чарта Billboard Hot 100. На цяперашні час сінгл мае шэсць плацінавую сертыфікацыю ў ЗША.

«Begin Again» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку на прэмію Грэмі[7].

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

«Begin Again» стала другім сінглам да чацвёртага студыйнага альбома Тэйлар «Red». У яе стварэнні ўдзельнічалі сама спявачка, а таксама Дэн Хаф і Нэйтан Чапмэн. Паводле адной з найбольш папулярных тэорый, песня прысвечана Джэйку Джыленхалу. Упершыню спявачка прадставіла кампазіцыю ў тэлепраграме Good Morning America 24 верасня 2012 года[8]. Афіцыйны рэліз адбыўся ў iTunes на наступны дзень, 25 верасня[9]. Першапачаткова меркавалася выпусціць песню ў якасці прома-сінгла[10]. Пазней лэйбл вырашыў, што песня стане другім афіцыйным сінглам з «Red», і яна зайграла на кантры-радыё 1 кастрычніка. Лімітаваная версія сінгла на кампакт-дысках была выпушчана ў продаж 23 кастрычніка і распаўсюджвалася эксклюзіўна праз Amazon.com і афіцыйную інтэрнэт-краму Свіфт[11][12].

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

" Гэтая песня напісана падчас сумнага перыяду ў маім рамантычным жыцці. Яна пра тое, што нават калі ты прайшоў праз жудасны разрыў адносін, каханне зноў можна знайсці. Нават пасля таго, як адносіны распадаюцца на мільёны аскепкаў і згараюць, а ты стаіш пасярод кучы попелу, ты думаеш: «Навошта я сустрэла гэтага чалавека? Чаму гэта павінна было адбыцца?». Але затым ты сустракаешся поглядам з кімсьці ў пакоі і ўсведамляеш, што ты зноў закахаўся. "

«Begin Again» — гэта класічная кантры-кампазіцыя. Згодна з выдадзенымі нотнымі лістамі, яна запісана ў павольным тэмпе ў 76 удараў у хвіліну, у памеры такту ў 4/4. Асноўная гарманічная паслядоўнасць кампазіцыі, запісанай у танальнасці соль мінор, складаецца з акордаў: G — C(add2) — G/B.Вакал Свіфт ахоплівае ноты ад D3 да B4[13].

Колькасць прададзеных копій сінгла ў першы тыдзень склала 299,000 асобнікаў, што дазволіла яму дэбютаваць на першым месцы ў Billboard Hot Digital Songs і сёмым — у Billboard Hot 100. Акрамя таго, песня дасягнула ўмеранага поспеху ва ўсім свеце.«Begin Again» стаў шостым хітом першай пяцёркі Свіфт ў Канадзе, а таксама дасягнуў топ-20 у Аўстраліі і топ-10 у Новай Зеландыі.

Здымкі відэакліпа прайшлі ў Парыжы, і ён быў прадстаўлены 3 кастрычніка. Рэжысёрам выступіў Філіп Эндлмэн.

Патаемнае пасланне — «Цяпер я нашу абутак на абцасах».

Версіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лічбавая версія
  1. «Begin Again» — 3:58

Крытычныя водгукі[правіць | правіць зыходнік]

Песня атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў, многія з якіх хвалілі Свіфт за аўтарскае майстэрства. Taste Of Country даў кампазіцыі 4 балы з 5, апісаўшы яе, як «глыток свежага паветра, які, як мы спадзяемся, кажа пра сапраўдны тон яе будучага альбома»[14]. Entertainment Weekly пісаў, што кампазіцыю можна апісаць, як «добра зробленую песню пра каханне» і адзначаў талент Свіфт у «вылучэнні моманту з жыцця і ўменні разгарнуць яго да паўнавартаснага аповяду»[15]. Popcrush дала песні 4 балы з 5, адзначыўшы, што «Свіфт намалявала яркую карціну першага спаткання, якое ідзе за цяжкім разрывам»[16]. Аглядальнік Roughstock таксама даў песні 4 балы з 5, адзначыўшы, што «песня стала велізарным крокам наперад для Тэйлар»[17].

У выданні The Boot апісалі кампазіцыю, як выдатную баладу[18]. Under the Gun Review хвалілі Свіфт за веданне, якім чынам «рабіць шчаслівай яе асноўную аўдыторыю», таксама адзначыўшы, што песня дае «адчуванне палёту»[19]. У MuchMusic хвалілі Свіфт, сцвярджаючы «што, нягледзячы на абсалютную свабоду выпускаць бесклапотныя і выбуховыя песні, яна таксама застаецца паэтам і ведае, як стварыць эмацыйныя і пранікальныя ў душу песні, якія гавораць з яе шматмільённай арміяй фанатаў на адной мове»[20]. Country Universe даў песні змешаную рэцэнзію і ацаніў у сярэдні бал «B». Ён паскардзіўся на тое, што песні Свіфт пастаянна закранаюць адну і тую ж тэму хлопцаў[21].

«Begin Again» атрымала некалькі музычных узнагарод і намінацый, у тым ліку на прэмію Грэмі[7].

Год Прэмія Намінацыя Вынік Спасылка
2013 American Country Awards Жаночы сінгл года Намінацыя [22]
Жаночае відэа года Намінацыя
Відэа года Намінацыя
BMI Awards Матэрыял года Перамога [23]
Кантры-прэмія Перамога
CMT Music Awards Жаночае відэа года Намінацыя [24]
2014 Grammy Awards Лепшая кантры-песня Намінацыя [7]

Чарты[правіць | правіць зыходнік]

Штотыднёвыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2012) Вышэйшая
пазіцыя
Сцяг Аўстраліі ARIA 20
Сцяг Канады Canadian Hot 100 4
Сцяг Канады Canada Country 7
Сцяг Ірландыі IRMA 25
Сцяг Італіі FIMI 72
Сцяг Новай Зеландыі RIANZ 11
Сцяг Шатландыі Official Charts Company 27
Сцяг Іспаніі PROMUSICAE 35
Сцяг Вялікабрытаніі UK Singles Chart 30
Сцяг ЗША Billboard Hot 100 7
Сцяг ЗША Hot Country Songs 10
Сцяг ЗША Country Airplay 3

Выніковыя гадавыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2012) Вышэйшая
пазіцыя
Сцяг ЗША Hot Country Songs 100
Чарт (2013) Вышэйшая
пазіцыя
Сцяг ЗША Country Airplay 48
Сцяг ЗША Hot Country Songs 57

Зноскі

  1. Begin Again - Single by Taylor Swift(недаступная спасылка). iTunes Store. Apple, Inc. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
  2. Taylor Swift’s New Single "Begin Again" Impacts Country Radio October 1, Available Now On iTunes(недаступная спасылка). Country Music Rockst (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
  3. Dukes, Billy. Taylor Swift, ‘Begin Again’ – Song Review(недаступная спасылка). Taste of Country (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана September 25, 2012.
  4. Smith, Grady. Taylor Swift's new track 'Begin Again' isn't a break-up song(недаступная спасылка). Entertainment Weekly. Time Inc (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
  5. Sager, Jessica. TAYLOR SWIFT, ‘BEGIN AGAIN’ – SONG REVIEW(недаступная спасылка). Popcrush (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
  6. Taylor Swift 'Begin Again' Lyrics Tell Sweet Story of First Date. The Boot (25 верасня 2012). Праверана September 25, 2012.
  7. а б в "Grammys 2014: The complete list of nominees and winners". Los Angeles Times. January 26, 2014. Архівавана з арыгінала March 4, 2015. Праверана January 25, 2015.
  8. Taylor Swift's 'Begin Again' Previewed On 'Good Morning America' [UPDATE](недаступная спасылка). The Huffington Post. Aol, Inc (24 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
  9. Begin Again - Single by Taylor Swift(недаступная спасылка). iTunes Store. Apple, Inc. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
  10. Williott, Carl. Taylor Swift’s ‘Red’ Nabs Countdown Campaign With iTunes & ‘Good Morning America’(недаступная спасылка). Idolator. Buzz Media (21 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
  11. LIMITED EDITION "Begin Again" Single CD(недаступная спасылка). Amazon.com (US) Amazon, Inc. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана 13 снежня 2012.
  12. LIMITED EDITION "Begin Again" Single CD(недаступная спасылка). store.taylorswift.com. Amazon.com (US) Amazon, Inc. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2012. Праверана 19 снежня 2012.
  13. Taylor Swift - Begin Again Sheet Music (Digital Download)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана 19 студзеня 2013.
  14. Dukes, Billy. Taylor Swift, ‘Begin Again’ – Song Review(недаступная спасылка). Taste of Country (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана September 25, 2012.
  15. Smith, Grady. Taylor Swift's new track 'Begin Again' isn't a break-up song(недаступная спасылка). Entertainment Weekly. Time Inc (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
  16. Sager, Jessica. TAYLOR SWIFT, ‘BEGIN AGAIN’ – SONG REVIEW(недаступная спасылка). Popcrush (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
  17. Bjorke, Matt. Single Review: Taylor Swift - Begin Again(недаступная спасылка). Roughstock (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
  18. Boot, The. Taylor Swift 'Begin Again' Lyrics Tell Sweet Story of First Date. The Boot (25 верасня 2012). Праверана September 25, 2012.
  19. Proper, Justin. STREAM: TAYLOR SWIFT – BEGIN AGAIN(недаступная спасылка). Under The Gun Review (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
  20. Music, Much. TAYLOR SWIFT OPENS UP IN NEW SONG BEGIN AGAIN(недаступная спасылка). MuchMusic Blog (25 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 25, 2012.
  21. John Coyne, Kevin. Single Review: Taylor Swift, "Begin Again"(недаступная спасылка). Country Universe (28 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана September 28, 2012.
  22. American Country Awards: See the winners here!. CNN (11 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы June 22, 2015. Праверана June 14, 2015.
  23. 2013 BMI Country Awards Honor Dillon, Clawson, Hayes, Verges and Others. Broadcast Music, Inc. (6 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы April 29, 2015. Праверана January 25, 2015.
  24. CMT Music Awards: Archives: 2013 CMT Music Awards. CMT. Архівавана з першакрыніцы March 29, 2015. Праверана January 25, 2015.