Belarus.by
Выгляд
| Belarus.by | |
|---|---|
| | |
| URL | belarus.by |
Belarus.by — aфіцыйны партал Беларусі для замежных карыстальнікаў. Распачаў сваю працу ў 2006[1]. Стваральнік сайта — БЕЛТА.
Сайт змяшчае інфармацыю пра турыстычныя славутасці (уключна з даведкамі пра візавы рэжым і страхоўкі), гісторыю і культуру Беларусі, а таксама звесткі пра эканамічны патэнцыял і бізнес-магчымасці краіны. На сайце ёсць стужка дзяржаўных навін і фотаздымкі.
26 чэрвеня 2009 ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася афіцыйная прэзентацыя абноўленай версіі партала. На сайце з’явіліся відэаролікі і флэш-анімацыя, стыль падачы інфармацыі стаў менш афіцыйным[2].
У наш час мае чатыры моўныя версіі — англійскую, беларускую, рускую і кітайскую.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- belarus.by — афіцыйны сайт