Białoruskie Zeszyty Historyczne
Białoruskie Zeszyty Historyczne | |
---|---|
Арыгінальная назва |
польск.: Białoruskie Zeszyty Historyczne[1] |
Тып | часопіс |
Выдавец | Беларускае гістарычнае таварыства |
Краіна | |
Заснавана | 1994 |
Мова | беларуская і польская |
Тыраж | |
ISSN | 1232-7468 |
Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускія гістарычныя сшыткі — друкаваны орган Беларускага гістарычнага таварыства, які выдаецца з 1994 ў Беластоку 2 разы на год на польскай, беларускай і рускай мовах.
Публікуе навуковыя артыкулы, агляды, рэфераты, біяграфічныя і архіўныя матэрыялы, рэцэнзіі. Публікацыі асвятляюць палітычную, сацыяльную і гаспадарчую гісторыю Беларусі, пытанні культуры, дэмаграфіі, гістарычнай геаграфіі Беларусі, а таксама беларускі грамадска-палітычны рух у Польшчы.
Першыя чатыры сшыткі адрэдагаваў Юрка Каліна, рэдактар наступных нумароў Яўген Мірановіч.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- "Białoruskie Zeszyty Historyczne" у Інтэрнеце Архівавана 26 мая 2022. – эл. рэсурс kamunikat.org
- ↑ а б The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1232-7468