Перайсці да зместу

Big Tech

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Найбуйнейшыя карпарацыі па рынкавай капіталізацыі ў 2022 годзе, «Вялікая пяцёрка» тэхналагічных кампаній выдзелена зялёным колерам

Big Tech (з англ. — «вялікія тэхналагічныя кампаніі, тэхналагічныя гіганты») — зборная назва для шэрагу вялікіх тэхналагічных кампаній, якія з’яўляюцца найбуйнейшымі і найбольш уплывовымі ў свеце. Тэрмін звычайна адносіцца да шасці найбуйнейшых тэхналагічных кампаній у Злучаных Штатах: Alphabet (Google), Amazon, Apple, Meta (Facebook), Microsoft і Nvidia, якія таксама з’яўляюцца найбуйнейшымі кампаніямі ў свеце па рынкавай капіталізацыі.[1] [2] Часам да гэтай групы адносяць таксама кампаніі Tesla, Oracle і Netflix.

У «Big Tech» таксама часам уключаюць буйныя кітайскія тэхналагічныя кампаніі, такія як Baidu, Alibaba, Tencent і Xiaomi, якія часам называюць акронімам BATX.

Кампаніі IBM, Microsoft і Apple дамінавалі ў сусветнай індустрыі інфармацыйных тэхналогій у канцы 20-га стагоддзя. Крызіс дот-комаў прывёў да банкруцтва вялікай колькасці тэхналагічных кампаній. Ацалелыя стартапы значна пашырылі свой уплыў і пачалі дамінаваць на рынку. Тэрмін «Big Tech» пачаў выкарыстоўвацца прыкладна ў 2013 годзе пры абмеркаванні адсутнасці рэгулявання такіх кампаній.

Выкарыстанне тэрміна «Big Tech» падобна да таго, як нафтавыя кампаніі называліся «вялікімі нафтавымі кампаніямі» (англ.: Big Oil) пасля энергетычнага крызісу 1970-х гадоў, а найбуйнейшыя вытворцы цыгарэт — «вялікімі тытунёвымі» (англ.: Big Tobacco), у той час як Кангрэс ЗША спрабаваў рэгуляваць гэтыя галіны.[3]

Некаторыя іншыя амерыканскія кампаніі часам звязваюць з Big Tech з-за іх рынкавай капіталізацыі, пашыранасці выкарыстання або культурнага ўплыву. Сярод іх Adobe, AMD, Broadcom, Cisco, IBM, Intel, Micron, Netflix, OpenAI, Oracle, Salesforce, Tesla і Uber.[4][5]

Акронімы і іншыя назвы

[правіць | правіць зыходнік]

Такія акронімы, як FANG, FAANG, GAFAM, GAMMA і г.д., раней выкарыстоўваліся для абазначэння Big Tech кампаній.[6][7][8]

У пачатку 2010-х гадоў Alphabet, Amazon, Apple і Meta называлі «Вялікай чацвёркай» (англ.: Big Four), «Бандай чатырох» (англ.: Gang of Four) і «Чатырма вершнікамі» (англ.: Four Horsemen).[9][10][11] Гэтыя кампаніі аб’ядноўвалі на аснове іх здольнасці ствараць сацыяльныя змены. Праз тое, што гэтыя кампаніі абслугоўваюць мільярды карыстальнікаў, яны могуць уплываць на паводзіны карыстальнікаў і кантраляваць вялікія аб’ёмы персанальных даных.[12]

  1. The Economics of Big Tech. Financial Times (29 сакавіка 2018). Праверана June 6, 2019.
  2. We're Stuck With the Tech Giants. But They're Stuck With Each Other.. New York Times (13 лістапада 2019). Праверана April 22, 2020.
  3. Oremus. Big Tobacco. Big Pharma. Big Tech?. Slate (17 лістапада 2017). Праверана November 22, 2021.
  4. Alexandra S. Levine. Is Twitter angling to become Big Tech?. Politico (26 лютага 2021). Праверана August 8, 2021.
  5. From Facebook to Twitter, Big Tech sees social commerce driving sales growth. Reuters (29 ліпеня 2021). Праверана August 8, 2021.
  6. What are the Four Big Tech Companies in the US?. WorldAtlas (24 кастрычніка 2019). Праверана January 27, 2020.
  7. NYSE FANG+ Index (англ.). www.theice.com. Праверана 18 студзеня 2026.
  8. FAANG: Beyond the Core: Exploring FAANG: Stocks and Their Impact (англ.). FasterCapital. Праверана 18 студзеня 2026.
  9. Swisher, Kara (July 1, 2020). Opinion | Here Come the 4 Horsemen of the Techopolypse. The New York Times. ISSN 0362-4331. Праверана August 28, 2020.
  10. Galloway, Scott (2017). The Four: The Hidden DNA of Amazon, Apple, Facebook, and Google. Random House Large Print. ISBN 978-0-525-50122-0.
  11. Schonfeld. Eric Schmidt's Gang Of Four: Google, Apple, Amazon, And Facebook. TechCrunch (31 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы May 30, 2019. Праверана May 25, 2019.
  12. Hendrickson. Big tech threats: Making sense of the backlash against online platforms. Brookings Institution (28 мая 2019). Праверана November 19, 2021.