Bitmessage

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
PyBitmessage
PyBitmessage.pngPyBitmessage version 0.3.5
Тып Месэнджар
Аўтар Джонатан Ўорэн
Распрацоўшчык Bitmessage Community
Напісана на Python
Аперацыйная сістэма Linux, Windows, OS X
Мовы інтэрфейсу Англійская, Французская, Нямецкая, Іспанская, Нарвежская, Арабская, Кітайская, Руская, Эсперанта
Першы выпуск лістапад 2012
Апошняя версія 0.4.4 (17 кастрычніка 2014)
Стан Актыўная распрацоўка
Ліцэнзія MIT
Сайт bitmessage.org/

Bitmessageкрыптаграфічны месэнджар з адкрытым крынічным кодам, які ўжывае дэцэнтралізаванае P2P-сеціва. Сеціва Bitmessage падобна на Bitcoin, тым, што апіраецца на крыптыграфію і ахвяруе доляй зручнасці дзеля бяспекі і дэцэнтралізацыі, аднак яна прызначана для перасылкі тэкставых паведамленняў, а не грашовых транзакцый. Сеціва згадала рэзкі рост папулярнасці[1] пасле разгалошанняў Эдварда Сноўдэна аб сістэме таемнага сачэння за інтэрнэт-карыстальнікамі PRISM.

У бягучы момант сеціва Bitmessage апрацоўвае некалькі тысяч прыватных паведамленняў у дзень[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сеціва Bitmessage выкарыстоўвае шыфраванне ўсіх уваходных і выходных паведамленняў кожнага карыстальніка моцнымі алгарытмы шыфравання, такім чынам, што толькі атрымальнік паведамлення здольны яго расшыфраваць. Для забеспячэння ананімнасці:

  • Сістэма рассылае ўсе паведамленні ўсім іншым даступным удзельнікам сеціва[3], тым самым перамешваючы зашыфраваныя выходныя паведамленні пэўнага карыстальніка з зашыфраванымі выходнымі паведамленнямі ўсіх іншых карыстальнікаў сеціва.[4].
  • Сістэма ўжывае доўгія адрасы выгляду BM-BcbRqcFFSQUUmXFKsPJgVQPSiFA3Xash[1][5], якія могуць стварацца карыстальнікам лакальна у амаль неабмежаванай колькасці.
  • Сістэма ўжывае алгарытмы шыфравання з адкрытым ключом[4], тым самым толькі атрымальнік можа расшыфраваць паведамленне[3]. Асаблівасці алгарытма не дазваляюць нават адпраўніку расшыфраваць сваё паведамленне, бо ключ, ужыты для шыфравання, адрозніваецца от ключа, ужывальнага для расшыфравання.
  • Дасланае паведамлення не змяшчае пэўнага адрасу атрымальніка, таму кожны ўдзельнік сеціва Bitmessage намагаецца расшыфраваць абсалютна ўсу паведамленні, які да яго прыходзяць[4]. Паколькі ўзлельнік сеціва здольны расшыфраваць толькі паведамленні прызначаныя для яго, то паведамленні, якія ён не змог расшыфраваць, былі прызначаны іншаму карыстальніку, удзельнік перасылае такія паведамленні іншым вузлам.
  • Адпраўнік зыходнага паведамлення можа дазнацца, ці было дастаўлена паведамленне атрымальніку з дапамогай сістэмы пацвержанняў (acknowledgement) [4], аднак, адпраўнік не можы выявіць, які дакладна камп’ютар-удзельнік сеціва з’яўляецца сапраўдным атрымальнікам паведамлення, бо гэта паведамленне захоўваецца ва ўсіх удзельнікаў сеціва незалежна ад таго, каму яно першапачаткова прызначалася[3].
  • Зашыфраваныя паведамленні храняцца сецівам два дні[4], пасля чаго знішчаюцца ўдзельнікамі сеціва[3].
  • Ужываецца Proof-of-work для абароны ад спаму[4].
  • Падтрымліваецца прывязка Bitmessage-адрасу да дамену Namecoin.

Ананімныя групы стасункаў[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з версіі 0.3.5, Bitmessage пратакол падтрымлівае дэцэнтралізаваныя ананімныя групы стасункаў, званыя chan. У адрозненні ад звычайных тэматычных электроных рассылак праз электронную пошту:

  • унутры chan паведамленні карыстальнікаў ананімны у такой ступені, што невядомы ні Bitmessage адрас атрымальніка, ані Bitmessage адрас адапраўніка.
  • chan немагчыма выключыць, убраўшы якісці цэнтральны сервер ці групу сервераў, дзякуючы поўнай дэцэнтралізаванасці сеціва.
  • chan немагчыма падвергнуць цэнзуры, бо для таго, каю ведаць крыптаграфічныя ключы да chan, дастаткова ведаць толькі імя chan. Такім чынам, любы карыстальнік Bitmessage, які ведае імя рассылкі, можа ананімна чытаць chan і ананімна дасылаць новыя лісты ў chan.
  • любы карыстальнік Bitmessage можа стварыць свой уласны chan, для чаго дастаткова прыдумаць (згенераваць) імя і падзяліцца гэтым імём з пажаданымі карыстальнікамі.

У дадзены момант існуе спіс папулярных агульнавядомых chan-аў, прысвечаных ананімнаму абмяркоўванню розных тэм, пачынаючы ад палітыкі і да ананімнай гульні ў шахматы перапіскай[6]

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны кліент PyBitmessage пераведзены на англійскі, нямецкі, французскі, гішпанскі, рускую мовы, а таксама мову эсперанта.

Апроч афіцыйнага кліента PyBitmessage, карыстальнікі маюць магчымасць ужываць Bitmessage ў практычна любой звычайнай праграме электроннай пошты, напрыклад Mozilla Thunderbird ці Outlook Express, дзякуючы ўбудаванаму API[7].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bitmessage's NSA-Proof E-Mail (англ.) (27 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2013. Праверана 14 ліпеня 2013.
  2. Статыстыка Bitmessage. 2013-08-24. http://vps1.adammelton.com/. 
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Dan Nosowitz. What Are Your Options Now For Secure Email? . Праверана 9 лютага 2014.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 Тэхнічнае апісанне Bitmessage. Праверана 24 жніўня 2013.
  5. Адрас рассылкі службы чаму Bitmessage (англ.) (11 ліпеня 2013 году). Праверана 14 ліпеня 2013.
  6. Спіс папулярных адрасоў Bitmessage. Праверана 24 жніўня 2013..
  7. Ужыванне Bitmessage праз Thunderbird з дапамогай BMWrapper (англ.) (16 чэрвеня 2013 года). Праверана 3 жніўня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]