Blu-ray
![]() | |
---|---|
![]() | |
Тып носьбіта | аптычны дыск высокай шчыльнасці |
Ёмістасць |
25 ГБ 50 ГБ 66 ГБ 100 ГБ 128 ГБ |
Счытвальны механізм | лазер, даўжыня хвалі 405 нм (фіялетавы), 36 Мбіт/c |
Запісвальны механізм | 405 нм |
Міжнародны стандарт | Blu-ray Disc |
Распрацаваны | Sony, Blu-ray Disc Association |
Памер | дыяметр 120 мм, таўшчыня 1,2 мм |
Ужыванне | захоўванне відэа і аўдыё высокай выразнасці, відэагульняў |
Год выпуску | 2006 |
Blu-ray (Blu-ray Disc або BD, блю-рэй дыск) — гэта фармат аптычнага дыска, распрацаваны для падвышэння шчыльнасці захавання лічбавых даных у параўнанні з фарматам DVD. Сусветны выпуск дыскаў Blu-ray адбыўся 20 чэрвеня 2006 года.
Стандартныя дыскі Blu-ray маюць дыяметр 12 см і таўшчыню 1.2 мм, гэтак жа як і дыскі DVD і CD. Першыя дыскі Blu-ray утрымлівалі 25 ГБ, пазнейшыя версіі, такія як BDXL або Ultra HD Blu-ray, могуць захоўваць нават 100 ГБ на дыску. Дыскі фармату Blu-ray здольныя захоўваць некалькі гадзін відэа высокай выразнасці (HDTV 720p і 1080p) і выкарыстоўваюцца для распаўсюджвання мастацкіх фільмаў і відэагульняў.
Назва Blu-ray (ад англ.: blue ray — сіні/фіялетавы лазер) адсылае да тыпу лазера, які выкарыстоўваецца для чытання дыска і дазваляе захоўваць інфармацыю з большай шчыльнасцю, чым фармат DVD, які выкарыстоўвае чырвоны лазер.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Шчыльнасць захавання даных на дысках фармату DVD была абмежаваная даўжынёй хвалі тагачасных лазерных дыёдаў. Пасля працяглай распрацоўкі сталі даступныя лазерныя дыёды з даўжынёй хвалі 405 нанаметраў, што дазволіла распрацаваць больш шчыльны фармат захоўвання. Першыя дыскі, запісаныя новымі дыёдамі, з’явіліся ў кастрычніку 1998 года.
Sony разам з Panasonic, Philips і TDK распачала два праекты, ужываючы новыя дыёды: UDO[1] і DVR Blue[2]. Першыя прататыпы DVR Blue былі прадстаўлены на выставе CEATEC у кастрычніку 2000 года.[3] 19 лютага 2002 года праект DVR Blue быў афіцыйна анансаваны пад назвай Blu-ray Disc,[4][5] і дзевяць першых членаў заснавалі арганізацыю Blu-ray Disc Founders.
Першай спажывецкай прыладай з Blu-ray быў прайгравальнік Sony BDZ-S77 коштам 3800 долараў ЗША. Ён прадаваўся з красавіка 2003 года і быў даступны толькі ў Японіі.[6] Аднак для гэтага прайгравальніка не існавала стандарту для запісу відэа і не выпускаліся фільмы, бо галівудскія кінастудыі патрабавалі, каб прайгравальнікі былі абсталяваныя сістэмай DRM (англ.: digital rights management — кіраванне лічбавымі правамі), якая б не дазвалала капіяваць дыскі.
4 кастрычніка 2004 г. назва арганізацыі Blu-ray Disc Founders была зменена на Blu-ray Disc Association (BDA), і студыя 20th Century Fox далучылася да савета дырэктараў BDA.[7]
Тэхнічная спецыфікацыя дыска Blu-ray была завершана ў 2004 годзе.[8]
Пасля выпуску дыскаў Blu-ray пачалася так званая вайна фарматаў аптычных дыскаў высокай выразнасці, дзе канкурэнцыю Blu-ray складаў фармат HD DVD, створаны кампаніяй Toshiba.
Першыя прайгравальнікі BD-ROM былі выпушчаны ў чэрвені 2006 года, прайгравальнікі HD DVD апярэдзілі іх на рынку на некалькі месяцаў.[9] Першыя фільмы на Blu-ray былі выпушчаныя 20 чэрвеня 2006 года. Сярод іх былі, напрыклад, Пяты элемент, Тэрмінатар і 50 першых спатканняў.[10] Першыя фільмы з выкарыстаннем двухбаковых дыскаў BD памерам 50 ГБ былі прадстаўлены ў кастрычніку 2006 г.[11] Першыя аўдыяальбомы на Blu-ray былі выпушчаныя ў маі 2008 года.
Значнай патрымкай для стандарта Blu-ray было яго выкарыстанне ў Sony PlayStation 3. Таксама Sony правяла ўплывовую маркетынгавую кампанію для фармату. У студзені 2007 года дыскі Blu-ray пераўзышлі па продажах HD DVD[12], а на працягу першых трох кварталаў 2007 года фармат Blu-ray абышоў па продажах HD DVD прыкладна ў два разы.
Станам на канец 2007 года Warner Brothers заставалася адзінай буйной кінастудыяй, якая выпускала фільмы і ў фармаце HD DVD, і ў фармаце Blu-ray. У студзені 2008 года яна абвясціла, што пачынаючы з мая 2008 года будзе выпускаць фільмы толькі ў фармаце Blu-ray.[13] Гэта прывяло да ланцуговай рэакцыі: буйныя амерыканскія рознічныя гандляры, такія як Best Buy і Walmart, адмовіліся ад HD DVD у сваіх крамах. Netflix і Blockbuster таксама заявілі, што больш не будуць прадаваць HD DVD. У выніку гэтых падзей 19 лютага 2008 года Toshiba абвясціла аб спыненні вытворчасці прайгравальнікаў HD DVD дыскаў. Гэта дазволіла дыскам Blu-ray стаць стандартам у галіне аптычных дыскаў высокай шчыльнасці.
У чэрвені 2008 года больш за 2500 фільмаў былі даступныя на Blu-ray у Аўстраліі і Вялікабрытаніі, а у Злучаных Штатах і Канадзе больш за 3500.
У жніўні 2015 года быў выпушчаны стандарт фармату Ultra HD Blu-ray, які пашырыў ёмістасць дыску Blu-ray да 100 ГБ. Для гэтага фармату патрабаваліся новыя прылады, аднак яны маглі прайграваць усе тры фарматы дыскаў: DVD, звычайныя Blu-ray і новы фармат. Дыскі і прылады з Ultra HD Blu-ray пачалі прадавацца ў першым квартале 2016 года.[14][15]
Выраб дыскаў Blu-ray каштуе не даражэй, чым выраб дыскаў DVD.[16] Аднак механізмы чытання і запісу больш складаныя, што робіць прылады з Blu-ray больш дарагімі.[17][18][19] Распаўсюджванне Blu-ray стрымліваецца стрымінгавымі сэрвісамі і тэхналогіямі атрымання відэа па запыце (англ.: video on demand, VOD).[20][21][22] Дыскі Blu-ray выкарыстоўваюцца для распаўсюджвання гульняў для прыставак PlayStation 3, PlayStation 4, PlayStation 5, Xbox One і Xbox Series X.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sony Develops Next Generation Optical Disk Storage System For the Data Server Market . Sony (1 лістапада 2000). Архівавана з першакрыніцы July 2, 2011. Праверана June 15, 2011.
- ↑ Williams. New High-Capacity DVD to Hold 22.5GB . PCWorld (5 кастрычніка 2000). Архівавана з першакрыніцы June 1, 2010. Праверана June 15, 2011.
- ↑ Sony Shows 'DVR-Blue' Prototype . CD R Info (11 кастрычніка 2000). Архівавана з першакрыніцы September 26, 2007. Праверана October 17, 2007.
- ↑ Fox. Replacement for DVD unveiled . New Scientist (19 лютага 2002). Архівавана з першакрыніцы August 15, 2007. Праверана October 17, 2007.
- ↑ Disclosure of Specifications for Large Capacity Optical Disc Recording Format Utilizing Blue-Violet Laser "Blu-ray Disc" Begins . Sony (20 мая 2002). Архівавана з першакрыніцы June 3, 2009. Праверана March 16, 2009.
- ↑ Liadov. Sony BDZ-S77 Recorder Review . Pricenfees. Архівавана з першакрыніцы February 2, 2017. Праверана October 19, 2007.
- ↑ Fox trots towards Blu-ray . ITworld (4 кастрычніка 2002). Архівавана з першакрыніцы June 2, 2009. Праверана March 16, 2009.
- ↑ Williams. New Blu-ray Details Emerge . PCWorld (5 жніўня 2004). Архівавана з першакрыніцы July 17, 2015. Праверана October 17, 2007.
- ↑ Toshiba Starts Selling HD DVD Players in Japan . Fox News (31 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы November 6, 2007. Праверана October 17, 2007.
- ↑ Sony Rearranges Blu-ray Release Schedule Архівавана 7 чэрвеня 2010 года..
- ↑ Bracke. Click: Blu-ray Disc review . High-Def Digest (10 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы September 14, 2007. Праверана September 15, 2007.
- ↑ Prange. Blu-ray Tips Scales(недаступная спасылка). Home Media Magazine (23 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы November 14, 2007. Праверана October 18, 2007.
- ↑ Carnoy. Warner goes Blu-ray exclusively, delivering crushing blow to HD DVD . CBS Interactive Inc. Архівавана з першакрыніцы October 4, 2008. Праверана January 4, 2008.
- ↑ Wilcox. Ultra HD Blu-ray Players Probably Won't Arrive Until 2016 . Consumer Reports (9 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы December 27, 2015. Праверана December 27, 2015.
- ↑ Welch. The first 4K Blu-rays are coming early next year, but they all really suck (11 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы December 10, 2016. Праверана December 30, 2016.
- ↑ Watson. How Blu-ray Discs Work (16 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы December 20, 2019. Праверана April 21, 2020.
- ↑ Silva. What You Need to do Before You Buy a Blu-ray Player (4 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы December 8, 2019. Праверана April 21, 2020.
- ↑ Blu-ray Disks (BD) – blue laser optical disk technology (21 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы May 10, 2015. Праверана April 21, 2020.
- ↑ Heinzman. Are DVD and Blu-Ray Players Still Worth Buying? – Review Geek (19 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы July 11, 2019. Праверана April 21, 2020.
- ↑ Why Blu-ray is Still Better Than Streaming Today – HomeTheaterReview . HomeTheaterReview (20 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы November 5, 2019. Праверана April 21, 2020.
- ↑ Marterello. The State of Streaming Video vs. Blu-ray Discs . The Mac Observer (13 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы May 8, 2022. Праверана May 8, 2022.
- ↑ Suderman. Why DVDS and Blu-rays remain essential in the age of streaming . Vox (27 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы March 4, 2020. Праверана April 21, 2020.