Bluesky
| Bluesky | |
|---|---|
| | |
| | |
| URL | bsky.app |
| Камерцыйны | так |
| Тып сайта | сацыяльная сетка, Інтэрнэт-супольнасць[d], user-generated content platform[d], размеркаваная сацыяльная сетка[d], праект і свабодныя праграмы |
| Рэгістрацыя | неабходна для ўдзелу |
| Размяшчэнне сервера |
|
| Аўтар | Джэк Дорсі |
| Пачатак працы | 2021[1] |
| Бягучы статус | працуе |
Bluesky (англ.: Blue sky — «блакітнае неба»; вымаўляецца блюскай) — дэцэнтралізаваны сэрвіс мікраблогаў і сацыяльная сетка. Платформа была створана некамерцыйнай карпарацыяй «Bluesky Social», якая знаходзіцца ў ЗША, як праверка канцэпцыі пратакола перадачы дадзеных AT Protocol — пратакола для размеркаваных сацыяльных сетак[2]. Генеральным дырэктарам кампаніі з’яўляецца Джэй Грабер, а стваральнік XMPP Джэрэмі Мілер уваходзіць у раду дырэктараў[3].
Першапачаткова кампанія «Bluesky» была заснавана ў рамках кампаніі «Twitter, Inc.», якая на той момант кіравала Твітэрам[4]. У 2021 годзе яна наняла першых супрацоўнікаў і ў тым жа годзе была зарэгістравана як незалежная кампанія, якая дзейнічае ў інтарэсах грамадства.
Спачатку Bluesky знаходзілася на стадыі бэта-тэставання толькі для карыстальнікаў па запрашэнні. 6 лютага 2024 года рэгістрацыя на платформе стала адкрытай для ўсіх жадаючых[5].
Акрамя сайта, сацыяльная сетка даступная праз прыкладанні для iOS і Android. Сацыяльную сетку неаднаразова характарызавалі як падобную да Твітэра (X)[6][7].
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20150921182309/https://icis.corp.delaware.gov/Ecorp/EntitySearch/NameSearch.aspx
- ↑ Bluesky (2023): The AT Protocol Архівавана 28 жніўня 2023.
- ↑ Frequently Asked Questions. Bluesky. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2023. Праверана 23 ліпеня 2023.
- ↑ Sarah Perez. Bluesky invites become a hot commodity as demand for the Twitter alternative outstrips access (англ.). TechCrunch (2 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2023. Праверана 28 жніўня 2023.
- ↑ Bluesky: новая соцсеть от основателя Twitter открыта для всех желающих. Euronews (7 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2024. Праверана 8 лютага 2024.
- ↑ Sarah Perez. Jack Dorsey-backed Twitter alternative Bluesky hits the App Store as an invite-only app. TechCrunch (28 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2023. Праверана 28 жніўня 2023.
- ↑ Conor Murray. What Is Bluesky? Here’s What To Know About Ex-Twitter CEO's New Invite-Only Social Network--As These Celebrities Sign Up (англ.). Forbes (1 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2023. Праверана 28 жніўня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Bluesky- Афіцыйны сайт Архівавана 5 чэрвеня 2025. (англ.)