Перайсці да зместу

Board Game Arena

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Board Game Arena
URL boardgamearena.com
Тып сайта настольныя гульні анлайн
Рэгістрацыя неабавязкова
Размяшчэнне сервера Парыж, Францыя
Уладальнік Asmodee
Аўтар Грэгары Ізабэлі, Эмануэль Колін
Пачатак працы 2010
Бягучы статус актыўны

Board Game Arenaфранцузскі вэб-сайт, на якім можна гуляць у настольныя гульні анлайн. Адзін з галоўных сэрвісаў у гэтай сферы.

Сэрвіс бясплатны, мае больш за дзесяць мільёнаў зарэгістраваных карыстальнікаў па ўсім свеце і даступны на больш чым 40 мовах. Існуюць таксама мабільныя праграмы для розных прылад.

Партал заснаваны ў 2010 годзе Грэгары Ізабэлі і Эмануэлем Колінам. У 2021 годзе французскі выдавец гульняў Asmodee[en] набыў Board Game Arena[1].

Падобную канцэпцыю мае таксама вэб-партал Tabletopia і камп’ютарная гульня Tabletop Simulator[en], якія, у адрозненні ад Board Game Arena, выкарыстоўваюць як 2D, так і 3D-графіку, а таксама фізічную сімуляцыю[2].

  1. Asmodee acquires the digital platform "Board Game Arena" to pursue innovation in board game across the globe. (англ.). Asmodee (11 лютага 2021). Праверана 24 лютага 2026.
  2. Matt Jarvis. Board Game Arena has been bought by Catan, Pandemic and Ticket to Ride maker Asmodee (англ.). Dicebreaker (11 лютага 2021). Праверана 24 лютага 2026.