Boeing 747-8
| Boeing 747-8 | |
|---|---|
| | |
| Тып | Boeing 747, дзвюхпалубны самалёт[d], пасажырскі самалёт і cargo aircraft[d] |
| Распрацоўшчык | Boeing |
| Вытворца | Boeing Commercial Airplanes[d] |
| Першы палёт | 8 лютага 2010 |
| Пачатак эксплуатацыі | 12 кастрычніка 2011 |
| Эксплуатанты | Lufthansa, Air China[d], Cargolux[d], Cathay Pacific[d], AirBridgeCargo Airlines[d], Korean Air[d], Nippon Cargo Airlines[d], Qatar Airways[d], Silk Way Airline[d], UPS і UPS Airlines[d] |
| Адзінак выраблена | 110 |
Boeing 747-8 — двухпалубны шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт, распрацаваны кампаніяй Boeing. Анансаваны ў 2005 годзе, гэты авіялайнер стаў апошняй версіяй серыі Boeing 747 з падоўжаным фюзеляжам, перапраектаваным крылом і палепшанай эканамічнай эфектыўнасцю. Boeing 747-8 з’яўляецца самым вялікім камерцыйным самалётам, пабудаваным у ЗША, а таксама самым доўгім пасажырскім самалётам у свеце, перавысіўшы даўжыню Airbus A340-600 амаль на метр.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы палёт адбыўся 8 лютага 2010 года. Першым эксплуатантам грузавога 747-8 стала авіякампанія Cargolux Airlines, якая атрымала першы самалёт 13 кастрычніка 2011; першым камерцыйным уладальнікам пасажырскай версіі 25 красавіка 2012 года стала Lufthansa (першы прыватны самалёт быў пастаўлены ў лютым).
У снежні 2014 года ў ЗША было абвешчана, што на замену самалётам Boeing VC-25 будуць заменены на тры Boeing 747-8. 11 жніўня 2010 года ўрад Паўднёвай Карэі паведаміў, што ён разглядае магчымасць набыцця 747-8 у якасці прэзідэнцкага самалёта.
На снежань 2018 года было замоўлена 154 экзэмпляры Boeing 747-8 (36 пасажырскіх, 107 грузавых і 11 VIP-версій). 6 снежня 2022 года быў зроблены апошні самалёт, перададзены авіякампаніі Atlas Air.
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Лічылася, што «747-8» выканаў ролю лайнера SkyFleet S570 у фільме Казіно «Раяль», дзе супер-сучасны лайнер хацелі ўзарваць тэрарысты, а выратаваў яго Джэймс Бонд. Праўда ў фільме самалёт крыху змянілі, а менавіта, перасунулі вонкавыя рухавікі, сумясцілі іх з унутранымі і павесілі дадатковыя паліўныя бакі. Насамрэч, у момант здымак фільма ніводнага асобніка «747-8» яшчэ не існавала. А ролю лайнера SkyFleet S570 выканаў замаскіраваны Boeing 747-236B, (s/n 21831/440) 1980 года пабудовы, які лятаў да 2002 года ў British Airways (Reg G-BDXJ). З 25 мая 2005 года ён знаходзіцца ў аэрапорце Дансфолд (код EGTD) у Англіі. На рулёжках менавіта гэтага аэрапорта знаходзіцца траса тэлепраекта Top Gear. Гэты ж самалёт буксіраваў «Volkswagen Touareg» у тэлеперадачы Fifth Gear. Нос самалёта вярнулі ў зыходны стан, але бутафорскія рухавікі засталіся.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |