Breakout
| Breakout | |
|---|---|
| Скрыншот гульні серыі «Breakout» LBreakout2. | |
| Распрацоўшчык | Atari, Inc.[d] |
| Выдавец | Atari, Inc.[d] |
| Частка серыі | Breakout[d] |
| Дата выпуску | 13 мая 1976 |
| Жанры | экшан і Breakout clone[d] |
| Стваральнікі | |
| Геймдызайнеры | Стыў Возняк, Стыў Джобс, Стыў Джобс і Nolan Bushnell[d] |
| Праграміст | Bradley G. Stewart[d] |
| Тэхнічныя даныя | |
| Платформы | Atari 2600[d], Atari 5200[d], Windows, IOS, аркадны аўтамат і Dynavision[d] |
| Рэжымы гульні | шматкарыстальніцкая гульня, аднакарыстальніцкая гульня і шматкарыстальніцкая гульня |
| Мова інтэрфейсу | англійская |
| Носьбіт | гульнявы картрыдж |
| Кіраванне | paddle[d] |
«Breakout» — аркадная гульня, падобная да «Pong», створаная фірмай «Atari» ў 1976 годзе. У 1978 годзе рушыў услед працяг «Super Breakout». З’яўляецца найбольш вядомым прадстаўніком гульняў жанру «Арканоід».
Верхняя траціна гульнявога экрана занятая шэрагамі брускоў. Па экране, адскокваючы ад верхняй і бакавых меж экрана, рухаецца мяч. Трапляючы ў брусок, мяч адскоквае, а брусок знікае. Гулец губляе адно жыццё, калі мяч удараецца ў ніжнюю частку экрана; каб прадухіліць гэта, у гульца ёсць рухомая ракетка, з дапамогай якой мяч можна адкінуць назад у верхнюю частку экрана.
Аркадны аўтамат быў абсталяваны чорна-белым маніторам, аднак брускі выглядалі каляровымі, бо на верхняй частцы манітора былі размешчаны афарбаваныя кавалачкі празрыстай матэрыі.