Brink

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Brink
Brink booth at PAX Prime 2010 (4959212819).jpg
Распрацоўшчык Сцяг Вялікабрытаніі Splash Damage
Выдавец Сцяг ЗША Сцяг ЕС Bethesda Softworks
Расія 1C
Лакалізатар Расія 1C
Частка серыі Brink[d]
Дата выпуску NA 13 мая 2011[1]
Еўрапейскі саюз 13 мая 2011
Аўстралія 12 мая 2011
Жанр шутар ад першай асобы з элементамі ролевай гульні
Узроставыя
рэйтынгі
ESRB: T
PEGI: 16+
USK: 16+
Стваральнікі
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows
PlayStation 3
Xbox 360
Гульнявы рухавічок id Tech 4
Рэжымы гульні аднакарыстальніцкі, шматкарыстальніцкі, кааператыўны
Мова інтэрфейсу англійская
Носьбіты DVD-ROM, BD-ROM
Афіцыйны сайт

Brink (літаральна бел.: Абрыў) — камп'ютарная гульня ў жанры шутара ад першай асобы з элементамі РПГ, якую распрацавала кампанія Splash Damage і выпусціла Bethesda Softworks для платформаў Microsoft Windows, PlayStation 3 і Xbox 360 13 мая 2011 года[2].

«Brink» сумяшчае ў сабе сольны, кааператыўны і шматкарыстальніцкі рэжым. Гулец сам выбірае баявую ролю.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Створаны чалавекам плывучы горад Ark (бел.: Каўчэг), які складаецца з сотняў адасобленых адзін ад аднаго плывучых астравоў, знаходзіцца на мяжы поўнамаштабнай грамадзянскай вайны. Першапачаткова ён быў пабудаваны ў якасці эксперыментальнага незалежнага і 100% «зялёнага» натуральнага асяроддзя. Пасля хуткага росту ўзроўню сусветнага акіяна на Зямлі, Арк стаў прытулкам для ўсяго чалавецтва. Каля 25 гадоў сацыяльнай нестабільнасці — і жыхары Арка дасягнулі пераломнага моманту.

Трэйлер-тызер[правіць | правіць зыходнік]

У выпушчаным трэйлерытызеры, паказваецца ціхі мірны горад пад назвай Каўчэг, які ўяўляе сабой «іх бачанне будучыні», стаўшы ўвасобленай вяршыняй дасягненняў навукі і тэхнікі. Планета, на якой размешчаны Каўчэг, падвяргаецца нападу (гукі стральбы ў трэйлеры), і прыходзіць час «апошняй надзеі на выратаванне». У канцы трэйлера гаворыцца, што Каўчэг з’яўляецца выратаваннем для некаторых, але не для ўсіх.

Статычныя выявы, якія змяняюцца ў трэйлеры даюць зразумець, што горад знаходзіцца ў гіганцкай вежы.

Распрацоўка гульні[правіць | правіць зыходнік]

Гульня створана на рухавічку id Tech 4 з абноўленым механізмам рэндэрынга і палепшанай падтрымкай шматядравых працэсараў[3].

У канцы ліпеня 2009 г. тэхнічны дырэктар Splash Damage Арнаўт ван Міір (англ.: Arnout van Meer) у інтэрв’ю сайту PC Games Hardware распавёў аб перспектывах і магчымасцях Direct3D 11 для стварэння гульняў[4].

Зноскі

  1. Bethesda Softworks details 2011 schedule. New Game Network (27 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2012. Праверана 27 студзеня 2011.
  2. Bethesda And Splash Damage Announce Brink (англ.) . Gamasutra.
  3. php? p = 191939 & postcount = 13 Post on Splashdamage forums by lead Programmer
  4. Jube Brink Interview @ PC Games Hardware (англ.) . Voodoo Extreme 3D (29 ліпеня 2009 года). Праверана 3 студзеня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйныя спасылкі

Расійскія сайты аб Brink