Расліна прымае форму куста або дрэва ад 10 ло 20 метраў вышыні. Лісце можа быць ад 15 да 20 см, мае вышчэрблены край, з ніжняга боку святлейшае і пакрыта валасінкамі. Аднак яно можа прымаць розныя формы нават на адным дрэве.
Від мае мужчынскія і жаночыя асобіны, квітнеючыя рознымі кветкамі. Тычынкавыя кветкі — пухнатыя каташкі да 8 см, жаночыя — круглай формы да 2 см. Костачкавыя плады (чырвоныя або аранжавыя) з’яўляюцца ў кластарах. Скідае лісце на зіму. Звычайна цягавітая расліна, якая можа моцна разрастацца і ператварацца ў «пустазелле». Распаўсюджванне адбываецца як праз жывёл і птушак, якія ядуць плады, так і праз надзвычай шырокую каранёвую сістэму.
Расце ў лістападных дажджавых лясах, у далінах і цяснінах у Кітаі, гарах Паўднёва-Усходняй Азіі. Культывуецца на астравах Ціхага акіяна. Можа адчуваць сябе добра як у халодных стэпах Кітая, так і на трапічным востраве Фіджы.
На астравах Акіяніі з адбітай кары вырабляюць драўляную нятканую матэрыю, «тапу». Валокны расліны служаць матэрыялам для вырабу рыбалоўных снастей, паперы, тканін ва Усходняй Азіі. Плады і гатаванае лісце ядомае.