Browning M1900

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Browning M1900
Апісанне
Краіна: Бельгія
Гісторыя мадэлі
Характарыстыкі
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона

Browning M1900 (пісталет Браўнінга ўзору 1900 года) — самазарадны пісталет, распрацаваны Джонам Браўнінгам у 1896, выпускаўся бельгійскай кампаніяй Fabrique Nationale d’Armes de Guerre (FN) у 1900—1912 гадах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Джон Мозес Браўнінг быў вядомым амерыканскім канструктарам агнястрэльнай зброі. У канцы ХІХ стагоддзя ён стварыў самазарадны пісталет калібра 7,65 мм з аўтаматыкай, які працаваў на аддачы свабоднага затвора. Каробчаты магазін устаўляўся ў рукаяць, а зваротна-баявая пружына знаходзілася над ствалом. Пісталет з нестандартнай кампаноўкай не выклікаў энтузіязму ў амерыканцаў, аднак у Еўропе навінку хутка ацанілі. З 1899 года пісталеты сталі выпускаць на бельгійскай фірме «Fabrique Nationale d’Armes de Guerre». Зброя атрымала назву «Пісталет Браўнінга ўзору 1900 года». Пісталеты Браўнінга — адны з нешматлікіх, якія атрымалі імя ад свайго сапраўднага стваральніка.

У пачатку ХХ стагоддзя з Браўнінгам не мог параўнацца ні адзін аўтаматычны пісталет у свеце. Надзейны, лёгкі, а галоўнае — зручны, Браўнінг стаў эталонам кішэннай зброі. Створаныя Дж. Браўнінгам патроны калібра 7,65 мм з бяздымнага пораху значна пераўзыходзілі патроны з дымным порахам як па магутнасці, так і па балістычных паказчыках. Гэтыя перавагі канчаткова ліквідавалі канкурэнта — рэвальвер. У 1903 годзе была выпушчана яшчэ адна мадэль пад калібр 9 мм. Канструкцыя была вельмі ўдалай, і ён быў прыняты на ўзбраенне арміі, паліцыі і жандармерыі.

З’яўленне браўнінгаў стала рэвалюцыяй у збраёвай справе. Іх канструкцыя вызначыла развіццё большасці сучасных пісталетаў[1].

Зноскі