Балотнік звычайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Callitriche palustris)
Балотнік звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Callitriche palustris L., Sp. Pl. 2: 969 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  501143
NCBI  50469
EOL  488465
GRIN  t:450824
IPNI  42511-2
TPL  kew-31649

Балотнік звычайны[3] (Callitriche palustris) або Балотнік балотны — від кветкавых травяністых раслін роду Балотнік (Callitriche) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae), распаўсюджаны ў паўночным паўшар’і. Этымалогія: лац.: palustris — «балотны»[4].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэта аднагадовыя падводныя расліны з плывучымі разеткамі, або яны растуць на мокрым брудзе. Лісце ярка-зялёнае. Ліставыя пласціны языкападобнага лісця (4)5,6—9,7 × 0,5—1,2 мм, выемчатыя, з адной жылкай, ліставыя пласціны пашырана-эліптычнага лісця 3,6—9,9(10,3) × 1,2—4,3(4,5) мм. Мужчынскія і жаночыя кветкі сядзяць разам у адных і тых жа пазухах лісця. Прыкветкі напаўпразрыстыя, бялёсыя. Пылок 6—24 × 5—23 мкм, жоўты. Плады — чырвоныя каробачкі, 0,9—1.4 × 0,8—1,1 мм; крыльцы шырынёй 0,05—0,16 мм або адсутнічаюць. Тычынкі маюць даўжыню ўсяго каля 5 міліметраў.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Азія: Азербайджан, Арменія, Грузія, Расія, Кітай, Японія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан; Еўропа (Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Балгарыя, Італія, Румынія, Францыя, Іспанія); Паўночная Амерыка (Грэнландыя, Канада, Сен-П’ер і Мікелон, ЗША). Від натуралізаваны ў Аўстраліі, штат Вікторыя.

Гіграфіт, гідрафіт, мезафіт[5]. Ценевынослівая расліна[5]. Насяляе азёры, сажалкі, балоты, ручаі, канавы і рысавыя палі.

Ва Украіне расце ў канавах, сажалках, невялікіх азёрах і рэках, на балотах — дастаткова вядома ў Заходняй Украіне, на Палессі і ў лесастэпе  (укр.), радзей у стэпе, зрэдку ў горным Крыму.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Dictionary of Botanical Epithets (англ.)
  5. а б Болотник болотный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]