Балотнік плоскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Callitriche platycarpa)
Балотнік плоскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Callitriche platycarpa Kütz., 1832

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  119594
EOL  5129368
IPNI  132966-3
TPL  kew-31667

Балотнік плоскі[3] (Callitriche platycarpa) — від двухдольных раслін роду Балотнік (Callitriche) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Упершыню апісаны нямецкім батанікам Фрыдрыхам Кютцынгам  (руск.) у 1832 годзе[4].

У некаторых крыніцах лічыцца сінонімам балотніка караткаплоднага (Callitriche cophocarpa)[5].

Распаўсюджанне, апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны галоўным чынам у Заходняй Еўропе: у Бельгіі, Чэхіі, Даніі, Францыі, Германіі, Ірландыі, Італіі, Люксембургу, Нідэрландах, Польшчы, Швейцарыі і Вялікабрытаніі; нязначныя субпапуляцыі маюцца таксама на Пірынейскім паўвостраве[6]. Тыпавы асобнік сабраны ў Германіі[7].

Водная расліна  (руск.), якая расце ў прэсных вадаёмах. Лістаразмяшчэнне разеткавае; лісце прымацаванае да ніткападобнага (дыяметрам менш за 1 мм) сцябла[8].

Заўвагі па ахове[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных Міжнароднага саюза аховы прыроды від не мае пагроз існавання (статус «LC»). Колькасць асобнікаў расліны, верагодна, працягвае павялічвацца[6].

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Сінанімічныя назвы[4]:

  • Callitriche aquatica subsp. platycarpa (Kütz.) Bonnier & Layens
  • Callitriche font-queri P. Allorge
  • Callitriche platycarpa var. elongata Kütz.
  • Callitriche platycarpa var. latifolia Kütz.
  • Callitriche platycarpa var. rigidula Kütz.
  • Callitriche platycarpa var. sterilis Kütz.
  • Callitriche platycarpa var. undulata Kütz.
  • Callitriche stagnalis var. platycarpa (Kütz.) Lloyd & Fouc.
  • Callitriche stagnalis subsp. platycarpa (Kütz.) Nyman

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Callitriche platycarpa Kütz. — The Plant List
  5. Болотник короткоплодный — Callitriche platycarpa — Перечень субтаксонов — Плантариум [{{{1}}} Архівавана] {{{2}}}.
  6. а б Callitriche platycarpa (Various-leaved Water-starwort)
  7. IPNI Plant Name Details
  8. Callitriche Stem Elongation is controlled by Ethylene and Gibberellin : Abstract : Nature

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]