Перайсці да зместу

Каламікса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Calomyxa)
Каламікса

Calomyxa metallica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calomyxa Nieuwl.


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181374
EOL  80230
MB  12023

Каламі́кса (Calomyxa) — род грыбападобных арганізмаў сямейства дыянэмавых.

Спарафоры ў каламіксы — гэта сядзячыя спарангіі на звужанай аснове, шарападобныя, адзінкавыя або ў згуртаваннях, медныя або жамчужна-ружавата-шэрыя з дыяментавым водбліскам. Перыдый тонкі, празрысты або з вясёлкавым ззяннем, бывае інкруставаны гранулярным матэрыялам. Капіліцый у выглядзе доўгіх валаконцаў аднолькавай таўшчыні (дыяметр 0,5-2 мкм). Валаконцы павойныя, дробна бародаўчатыя, слаба галінаваныя, прымацаваныя да паверхні перыдыю. Споры ў згуртаванні ружавата-жоўтыя або вохрыстыя; у праходзячым святле ад светла-жоўтых да бясколерных, дробнабародаўчатыя. Дыяметр спор 10-11 мкм. Плазмодый вадзяніста-белы ці бясколерны, празрысты ці персікава-ружовы.

Субстрат: кара, гнілая драўніна хвойных і ліставых парод дрэў, раслінныя рэшткі, імхі. У свеце апісаны 2 віды. На Беларусі адзначаны Calomyxa metallica. Часта выяўляецца падчас вопытаў з «вільготнымі камерамі» на кары жывых дрэў.