Дадзены таксон названы ў гонар прэзідэнта ЗША Барака Абамы; гэта першы від жывых арганізмаў, названы ў яго гонар.
«Я назваў гэты від Caloplaca obamae, каб паказаць сваю ўдзячнасць прэзідэнту за падтрымку навукі і адукацыі», — патлумачыў Кэры Кнудсен свой выбар відавага эпітэта[1].
Caloplaca obamae з’яўляецца эндэмікам паўночнай часткі вострава Санта-Роза, расце на гліністых глебах плейстацэну, размешчаных на марскіх тэрасах. Папуляцыя жывёл на востраве ў цяперашні час памяншаецца і, магчыма, від, які ледзь не знік з твару зямлі ў часы бурнага ўсплёску жывёлагадоўлі, верне свае пазіцыі на востраве.
Зноскі
↑I named it Caloplaca obamae to show my appreciation for the president's support of science and science education.